Победителем районной спартакиды сельской молодёжи стала команда агрогородка Кубличи

Cпорт Образование и молодежь

Напачатку сакавіка на базе Ушацкай сярэдняй школы прайшла раённая спартакіяда сярод сельскай моладзі. Не адцягнула юнакоў і дзяўчат ад удзелу ў спаборніцтвах нават святкаванне Масленіцы, якое ладзілася на цэнтральнай плошчы райцэнтра ў той жа дзень, – поўныя сіл і энтузіязму, яны дэманстравалі свае спартыўныя здольнасці, спрачаліся за перамогу ў валейболе, настольным тэнісе, падыманні гіры і перацягванні каната.Сёлета ўдзел у спартакіядзе прынялі каманды з аграгарадкоў Глыбачка, Кублічы і Ільюшына. Маладыя людзі настолькі ўпэўнена трымаліся на спартыўнай пляцоўцы, што складвалася ўражанне, быццам яны сапраўдныя прафесіяналы і працуюць не ў сельскагаспадарчых арганізацыях, участках жыллёва-камунальнай гаспадаркі і некаторых іншых сферах, а ўвесь час аддаюць трэніроўкам.

З самага пачатку спартакіяды высокую планку ўзялі мінулагоднія лідары – кублічане. Іх адпрацаваныя падачы, трапныя ўдары і моцныя блокі ў валейболе не пакінулі шансаў на перамогу сапернікам. Зайздросны камандны дух дазволіў ім перамагчы і ў перацягванні каната. У гіравым спорце самым моцным і вынослівым зноў жа аказаўся кублічанін. Усё гэта дазволіла камандзе па выніках спартакіяды ў чарговы раз заняць першае месца. А вось за другое паміж ільюшынцамі і глыбачанцамі ішла напружаная барацьба. Вырашальнай стала перамога першых у настольным тэнісе – ім дасталася “срэбра”, Глыбачцы – “бронза”.

– У любым выпадку сёння перамагло сяброўства! Нягледзячы на дух саперніцтва, вы яшчэ больш раззнаёміліся і, спадзяюся, атрымалі дадатковы стымул для далейшых заняткаў спортам, – зазначыла, падводзячы вынікі спартакіяды, спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Надзея Іванаўна Гардзіёнак.

Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны дыпломамі, кубкам і медалямі.

К.КАВАЛЕЎСКАЯ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *