Семейный спортивный праздник «День рекордов» провели в Ушачской средней школе

Общество

Многім вядомы выраз “дзіця вучыцца таму, што бачыць у сябе дома”. Узяць, для прыкладу, заняткі спортам. Пагадзіцеся, сёння далёка не кожны абцяжарвае сябе элементарнай ранішняй гімнастыкай – хутчэй за ўсё дзеці такіх бацькоў таксама не будуць весці актыўны лад жыцця.

Каб падштурхнуць сем’і да сумесных заняткаў спортам, ва Ушацкай школе праводзілася свята “Дзень рэкордаў”. Вучні, іх бацькі і класныя кіраўнікі выяўлялі мацнейшага ў дванаццаці відах. Па выніках спаборніцтваў рэкардсменамі сталі: у прысяданні на адной назе – Мікіта Фядосенка і Аляксандр Шчэрбік, у падыманні тулава – Інга Мелехава і Ганна Шчарбакова, у падцягванні на высокай перакладзіне – Антон Касіч і Мікіта Галай, у падцягванні на нізкай перакладзіне – Юлія Жданава, у скачках са скакалкай – Крысціна Федарэнка і Вікторыя Падгол, у скачках у даўжыню з месца – Віталь Жогаль, Уладзіслаў Каваленка, Анастасія Станько, а ў перацягванні каната лепшымі сталі каманды 5 “Б”, 6 “В”, 7 “Г”, 8 “Б” і 11 “А” класаў. Паказалі клас у кіданні дроцікаў настаўнікі Марыя Уладзіміраўна Ядрэўская і Святлана Дзмітрыеўна Галай, а самымі спартыўнымі бацькамі аказаліся Таццяна Пятроўна Дубровіна (скачкі са скакалкай) і Віктар Леанідавіч Маршалкін (падцягванне).

Безумоўна, канкурэнцыя была вялікая, з дыпломам дадому вярнуўся не кожны. Але ці гэта галоўнае? Напэўна, самае важнае – гэта час, праведзены дзецьмі, бацькамі і настаўнікамі разам за цікавай карыснай справай.

Л.ДАВЫДАВА, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Ушацкай школы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *