Работники ЖКХ ведут подготовку теплотрас и жилфонда к отопительному сезону

Благоустройство

Пачатак восені – гарачая пара для працаўнікоў камунальнай гаспадаркі, калі ідзе праверка гатоўнасці і прыёмка крыніц цеплавой энергіі, актыўна вядуцца работы па абследаванні і рамонце трубаправодаў і цеплатрас. Аб тым, што робіцца камунальнікамі, каб халодны перыяд не прынёс непрыемных сюрпрызаў, і пойдзе гаворка.

Зараз брыгада цеплатэхнікаў УП ЖКГ мяняе трубы цеплатрасы на працяглым участку вуліцы Савецкай ад дома №19 да будынка РУПБелпошта”. Працэс укладкі цяпер куды больш хуткі, чым было раней, бо ПІтруба, пастаўку якой ажыццяўляе віцебскі заводЦеплаэнергетык”, камплектуецца адразу з цеплаізаляцыяй. Пры гэтым работнікам, якія займаюцца мантажом, трэба мець спецыяльныя навыкі, каб якасна правесці састыкоўку, таму на ўкладцы заняты вопытны зваршчык Васіль Гаўрылавіч Тарасевіч, слесар Мікалай Іванавіч Кісялёў, іншыя старанныя працаўнікі, кантралюе работу інжынерцеплатэхнік Аляксандр Васільевіч Апёнак. Выкарыстанне сучаснага матэрыялу гарантуе не толькі доўгатэрміновую безаварыйную эксплуатацыю, але і дае адчувальны эканамічны эфект: калі са старымі трубамі страты цяпла складаюць каля 20 працэнтаў, то пры выкарыстанні прадізаляванайкаля 5-7. Сёлета ўжо праведзена замена труб на ўчастку ад будынка “Белаграпрамбанка” да магазіна “Тэхнамір”, а таксама ў аграгарадку Арэхаўна ад кацельні да дарогі на райцэнтр. Па словах інжынера, калі дазволіць час і надвор’е, цеплатэхнікі заменяць сёлета на ПІ-трубу надземны трубаправод, які праходзіць уздоўж агароджы дзіцячага сада №1 гарпасёлка.

Актыўна рыхтуюцца да халадоў і аб’екты жылфонду. Праведзены бягучы рамонт даху дома №4 у вёсцы Градзянец, а ў суседнім №6 будуць заменены ўваходныя дзверы, як і ў доме №38 па вуліцы Савецкай у гарпасёлку. Дарэчы, дзверы камунальнікі заказваюць на прамкамбінаце – якасць і кошт вырабаў іх цалкам задавальняе. У доме №24 па вуліцы Фрунзе райцэнтра блізіцца да заканчэння капітальны рамонт: ужо гатовы дах і адмостка, хутка будуць дароблены казыркі.

У цяперашні час спецыялісты УП ЖКГ праводзяць абследаванне жылфонду, на падставе якога будуць удакладняцца аб’ёмы работ да канца бягучага і на наступны год. Агляд дамоў і камунікацый вядзе сантэхнічная брыгада. Там, дзе патрэбна, праводзіцца прафілактычны рамонт каналізацыі, каб зменшыць верагоднасць аварый у халодны перыяд.

Пастаянны галаўны боль для камунальнікаў – падвальныя вокны. “Зусім нядаўна зашклілі ўсе пабітыя ў дамах на вуліцы Віцебскай, – расказвае старшы майстар жылфонду Ніна Мікалаеўна Маковіч. – На гэтым тыдні зноў прайшліся па мікрараёне – і практычна не ўбачылі слядоў сваёй работы. Амаль ніводнага цэлага шкла ў падвалах дамоў №№3 і 5, усіх карпусоў дома №1. Жыхары сцвярджаюць, што так “забаўляюцца” дзеці і падлеткі. Але ж адказнасць за іх учынкі павінны несці бацькі, якія потым самі ж будуць скардзіцца, што ў падвалах холадна і сыра, развялася бадзяжная жывёла і блохі. Да таго ж трэба ўсведамляць, што на новае шкло выдаткоўваюцца сродкі, якія планавалася выкарыстаць на больш неабходныя камунальныя справы – напрыклад, на добраўпарадкаванне дваравых тэрыторый”.

Н.БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *