Социальная передышка — услуга, которая предоставляется на государственном уровне семьям с неполнолетними детьми

Выясняем ситуацию Демография Калейдоскоп Общество

Калі ў сям’і сур’ёзна хварэе дзіця, маме даводзіцца глядзець яго практычна 24 гадзіны ў суткі. Гэта штодзённая, манатонная праца, якая знясільвае. Цяжкахворага сына або дачушку не адправіш у дзіцячы сад, школу, летнік. Але ж маме, як любой жанчыне, трэба часам наведаць цырульню, доктара ці, урэшце, удзяліць увагу іншым дзецям.

Цяпер у бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, ёсць магчымасць кароткага адпачынку. Сацыяльная перадышка – так называецца паслуга, пра якую ідзе гаворка. Яна ўжо ўведзена ў пералік сацыяльных паслуг на дзяржаўным узроўні. Дзіця можна пакінуць на тэрмін да 28 дзён у спецыялізаванай установе, дзе яму будзе забяспечаны клопат і догляд, а бацькі ў гэты час змогуць адпачыць, прывесці ў парадак дом, куды-небудзь з’ездзіць – карацей кажучы, заняцца сваімі справамі. Перадышка будзе карыснай і дзецям: гэта для іх добрая магчымасць зносін. Пры аказанні такой паслугі выплата пенсій і дапамог на непаўналетняга ажыццяўляецца ў поўным аб’ёме.

Адзначу таксама, што сем’і, якія пражываюць ва Ушацкім раёне, могуць адправіць свайго дзіця-інваліда ў Багушэўскі дом-інтэрнат для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Пры паступленні сюды школьнік працягне навучанне, з ім будуць праводзіць пэўныя медыцынскія працэдуры: масаж, ЛФК, фізіялячэнне і іншыя.

Па ўсіх пытаннях, якія датычацца медыка-сацыяльнай адаптацыі, сацыялізацыі дзяцей-інвалідаў, аказання псіхалагічнай дапамогі іх сем’ям, можна звярнуцца да спецыялістаў аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ТЦСАН Ушацкага раёна па адрасе: в.Градзянец, вул. Цэнтральная, 3д.

М.АНТУНОВІЧ, загадчык аддзялення.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *