Котельные УП ЖКХ Ушачского района переведены в режим протапливания помещений

Калейдоскоп Официально

Традыцыйна ацяпляльны сезон працягваецца да сярэдзіны красавіка, ну а рэзкае пацяпленне надвор’я, па сутнасці вельмі ранняя вясна дыктуе свае, не каляндарныя, а рэальныя ўмовы. З мінулага тыдня кацельні камунгаса працуюць у рэжыме працеплівання памяшканняў. Такія парады даюцца ў мэтах рацыянальнага расходавання энерганосьбітаў, калі сутачная тэмпература надвор’я ўстанаўліваецца да 8 градусаў цяпла. Калі ж стане вышэй плюс 8 – ацяпленне наогул будзе адключана.

У час работы ў рэжыме працеплівання ў гарпасёлку не атрымаецца выконваць сацыяльныя стандарты па тэмпературы гарачай вады, якая павінна быць 50 градусаў. Ва Ушачах існуе двухтрубная сістэма абагрэву, гэта значыць, што водаправодная вада награваецца за кошт носьбітаў ацяплення і пры рэжыме працеплівання немагчыма нагрэць ваду да 50 градусаў. І наадварот, калі прытрымлівацца стандарту па вадзе, то ў кватэрах давядзецца адчыняць форткі і адпаведна пераплачваць за ацяпленне, што ў сваю чаргу таксама выклікае нараканні насельніцтва.

Таму просім вас пацярпець – калі закончыцца міжсезонны перыяд, вада зноў будзе падавацца згодна стандартаў – штодзённа за выключэннем тых дамоў, на якіх па плане будзе праводзіцца замена труб. У гэты ж час будзе падавацца цёплая вада і ў насельніцтва ёсць выбар: наогул не карыстацца гарачай вадой і не плаціць за яе, або выкарыстоўваць цёплую, аплата за падагрэў якой у гэты час зніжана на 50 працэнтаў.

Д.ШАСЦЯРЭНЬ, намеснік дырэктара УП ЖКГ па сацыяльных пытаннях.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *