В Ушачском районе прошла акция «Чудеса на Рождество»

Общество

У пераднавагоднія дні ўсе мы чакаем цудаў, яркіх падзей, прыемных падарункаў і сустрэч. Прыемна, што на Ушаччыне з году ў год знаходзяцца тыя, хто ўсё гэта ператварае ў рэчаіснасць.

У чарговы раз у рамках акцыі “Цуды на Каляды” з віншаваннямі да тых, каму асабліва патрэбны цяпло і ўвага, завіталі актывісты райкама БРСМ і супрацоўнікі раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. Першым пунктам у іх навагоднім маршруце стаў раённы ранішнік для адораных дзяцей і інвалідаў – падчас якога юным ушачанам з абмежаванымі магчымасцямі былі ўручаны салодкія падарункі. Святочны міні-канцэрт з удзелам Дзеда Мароза і Снягуркі чакаў у гэты дзень і іншых інвалідаў Ушаччыны ва ўзросце ад 18 да 31 года – іх прадстаўнікі грамадскага аб’яднання і райаддзела Следчага камітэта наведалі на доме.

Шматлікіх гасцей напярэдадні Новага года сустракалі выхаванцы дзіцячага сацыяльнага прытулка гарпасёлка. Па добрай традыцыі з віншаваннямі і каштоўнымі падарункамі ў госці да іх завіталі і супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. І хоць цёплых пасядзелак у кругу сям’і такія сустрэчы хлопчыкам і дзяўчынкам не заменяць, аднак клопат, увага дарослых, думаецца, дапамагаюць юным ушачанам адчуць сябе крыху больш шчаслівымі. Тое ж можна сказаць і пра пацыентаў сацыяльных палат Вялікадолецкай, Дубраўскай, Глыбачанскай бальніц, да якіх напярэдадні Новага года з падарункамі завіталі старшыня раённай арганізацыі Беларускага фонду міру Т.М.Малак і кіраўнік ветэранскай арганізацыі Ушаччыны У.М.Малаткавец.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *