С 26 января по 12 февраля ГАИ проводит оперативно-профилактическое мероприятие «Зимняя дорога»

Закон - один для всех

Зіма ў Беларусі часта з’яўляецца цяжкім выпрабаваннем длявадзіцеляў аўтатранспарту, а таксама работнікаў дарожных і камунальныхслужб. Складаныя ўмовы надвор’я і стан дарог у такі перыяд спрыяюць здзяйсненню дарожна-транспартных здарэнняў. Так, толькі за мінулы тыдзень ва Ушацкім раёне адбылося тры аварыі. На шчасце, у іх ніхто не пацярпеў.

Істотны ўклад у папярэджанне ДТЗ у зімовы час павінны ўносіць дарожныя і камунальныя службы, якія, на жаль, не заўсёды своечасова праводзяць работу па ачыстцы дарог і вуліц ад снегу, падсыпцы іх супрацьгалалёдавымі сродкамі. Каб не дапусціць гэтага, з 26 студзеня па 12 лютага Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць аператыўна-прафілактычнае мерапрыемства «Зімняя дарога». У яе рамках супрацоўнікі ДАІ правераць якасць утрымання вулічна-дарожнай сеткі, стан тэхнічных сродкаў арганізацыі дарожнага руху — пры выяўленні парушэнняў адказныя асобы будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Безумоўна, нельга расслабляцца і самім вадзіцелям. Падчас галалёду, снегападаў і ва ўмовах снежных заносаў яны павінны быць асабліва асцярожнымі, выбіраць бяспечную хуткасць руху. Не варта забываць і пра абавязковае выкарыстанне зімніх шын.

Я.КАЎНУРКА, начальнік ДАІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *