Санаторий на дому — новая форма работа территориального центра социального обслуживания населения

Общество

Жыццё не стаіць на месцы – у пажылых і інвалідаў з’яўляюцца новыя запатрабаванні, якія не заўсёды можна вырашыць у рамках традыцыйнага абслугоўвання. Менавіта па гэтай прычыне ў аддзяленні сацыяльнай дапамогі на доме ТЦСАН Ушацкага раёна праблемы абароненасці названай катэгорыі грамадзян вырашаюцца шляхам укаранення інавацыйных форм работы. Адной з іх з’яўляецца «санаторый на доме», якую пачалі практыкаваць з кастрычніка мінулага года. За 4 квартал 2014-­га і 1 квартал 2015-­га «аздараўленне» прайшлі 18 жыхароў раёна.

Як нам патлумачыла загадчыца аддзялення сацыяльнай дапамогі на доме ТЦСАН Ушацкага раёна Зейнаб Кямалаўна Хаткевіч, тэрмін аказання паслугі складае 10 працоўных дзён. За гэты перыяд адзінокіх пажылых грамадзян і інвалідаў наведваюць медыцынскі і сацыяльны работнікі, псіхолаг, юрыст і іншыя спецыялісты. Чалавек аглядаецца ўрачом­тэрапеўтам ці фельчарам, пасля чаго яму прызначаецца комплекс лячэбна­аздараўленчых працэдур, даюцца рэкамендацыі па профілі захворвання з улікам узросту і харчавання. Дарэчы, прыгатаваннем дыетычных страў і фіта­чаю для карыстальнікаў паслугі «санаторый на доме» таксама займаюцца спецыялісты ТЦСАН. Па жаданні грамадзян яны чытаюць ім любімыя кнігі, кансультуюць па юрыдычных, псіхалагічных і іншых пытаннях. Ну і, напэўна, адной з самых запатрабаваных прапаноў з’яўляецца правядзенне міні­канцэртаў з удзелам прадстаўнікоў мастацкай самадзейнасці раёна. Кранальныя музычныя кампазіцыі, песні пад баян узнімаюць падапечным настрой, расквечва­юць яркімі эмоцыямі іх будзённае жыццё.

Калі да дома Вольгі Міхайлаўны Коршун з Глыбачкі пад’ехала газель з прымацаваным да яе надпісам «санаторый на доме», гаспадыня шчыра парадавалася. Прымаць у сябе гасцей адзінокая жанчына заўсёды любіла, а зараз, на схіле гадоў, клопат і ўвага з боку акружаючых цэняцца асабліва.

З іншага боку паглядзеў на свайго сацыяльнага работніка Аляксандр Аляксеевіч Жарыкаў з Ушач. У рамках новай паслугі Ніна Пятроўна Хамёнак не толькі гатавала яму духмяныя фіта­чаі ды смачныя малочныя кашы, але і здзіўляла выдатнымі вакальнымі здольнасцямі.

Візіт «санаторнай каманды» ўспрыняў на ўра і Мікалай Васільевіч Гіраўка з Пліна. Убачыўшы на парозе шматлікіх гасцей, ды не толькі з медыцынскім абсталяваннем, але і з баянам у руках, інвалід ІІ групы апрануў святочную кашулю і напрасаваныя штаны. А пазней, пачуўшы любімыя гукі ваенных песень, нават пусціўся ў пляс.

Па словах З.Хаткевіч, практыка аказання жыхарам нашага раёна паслугі «санаторый на доме» будзе працягвацца. У бліжэйшы час адпаведны маршрут пройдзе па населеных пунктах Кубліцкага сельсавета, жыхары якіх атрыма­юць магчымасць аздаравіцца, умацаваць свой фізічны і душэўны стан, не выходзячы з дома.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *