Да дня страхавых работнікаў

Общество

 

Сяргей Мікалаевіч Качан і Надзея Міхайлаўна Апёнак працуюць у аддзеле па рабоце з юрыдычнымі асобамі ўжо не першы год, і таму любая работа, любое заданне ім па плячы. Сяргей Мікалаевіч займаецца транспартнымі відамі страхавання, а Надзея Міхайлаўна абавязковым страхаваннем ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафзахворванняў, а таксама абавязковым страхаваннем сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі, дабравольнымі відамі страхавання з прадпрыемствамі і арганізацыямі. Пры неабходнасці яны лёгка замяняюць адзін аднаго і спраўляюцца адразу з усімі абавязкамі. Абслугоўванне юрыдычных асоб уключае ў сябе шмат работы, але спецыялісты гэтага аддзела не лічаць яе цяжкай. С.М.Качан і Н.М.Апёнак добра ведаюць кожнага свайго кліента, з якімі не ўзнікае ніякіх цяжкасцей. А зладжанасць, стараннасць і адказнасць заўсёды прыносяць поспехі і добрыя вынікі.

С.М.Качан, Н.М.Апёнак.

На здымку:



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *