В деревне Весницк во время пожара сгорел дом и хозпостройка

Cлужба-101

Колькасць пажараў у раёне павялічылася на яшчэ адзін выпадак. У ноч на 3 жніўня вогненная стыхія разгулялася ў Весніцку Вялікадолецкага сельсавета. Загарэўся адзін з дамоў, агонь стаў перакідвацца і на хлеў, які знаходзіўся ў непасрэднай блізкасці. Аб пажары выратавальнікам паведамілі суседзі, да месца здарэння былі накіраваны чатыры пажарныя разлікі з Ушач, Пліна і Вялікіх Дольцаў. У выніку дом моцна пашкоджаны агнём, хлеў згарэў поўнасцю, яшчэ дзве надворныя пабудовы ўдалося выратаваць. На шчасце, ніхто не пацярпеў – гаспадары дома ў цяперашні час там не пражывалі. Прычына пажару ўстанаўліваецца.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *