Жители Восточной и прилегающих улиц благодарны ЖКХ за построенный мостик

Общество

Хачу расказаць аб станоўчым вырашэнні пытання, агучанага мной падчас “прамой лініі”, якую праводзіў сёлетняй вясной з чытачамі газеты дырэктар УП ЖКГ Станіслаў Браніслававіч Завадскі. Жыхарам вуліцы Усходняй і іншых прылеглых вуліц нашага аддаленага мікрараёна, каб трапіць, напрыклад, на работу ў прамкамбінат, у паліклініку ці наведаць могілкі родных, вельмі зручна ісці напрамкі па сцяжынцы ў бок вуліцы Кастрычніцкай. Вось толькі на гэтым шляху ёсць перашкода ў выглядзе ручая, зрабіць масток праз які мы і папрасілі кіраўніка камунальнага прадпрыемства. Станіслаў Браніслававіч паабяцаў вывучыць пытанне і пры магчымасці задаволіць нашу просьбу. І, як аказалася, сваё слова стрымаў: напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь масток быў пабудаваны. Хочацца выказаць падзяку камунальнікам за тое, што дапамаглі нам эканоміць шмат часу.

Ф.ПАЦЭЙКА, г.п.Ушачы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *