Не дайте гриппу шанс! В Ушачском районе уже началась иммунизация против гриппа

Здравоохранение

Грып працягвае заставацца найбольш масавым інфекцыйным захворваннем, сур’ёзнай медыцынскай і сацыяльна-эканамічнай праблемай. Гэта адзіная інфекцыя, якая выклікае штогадовыя эпідэміі і перыядычныя пандэміі, што ахопліваюць да 30 працэнтаў насельніцтва зямнога шара.

На сённяшні дзень найбольш эфектыўным сродкам прафілактыкі грыпу з’яўляецца вакцынацыя. Яна ў 3-4 разы танней, чым выдаткі на лячэнне захворвання і яго ўскладненняў, значна скарачае час непрацаздольнасці чалавека. У сярэднім са 100 прышчэпленых 70-98 чалавек увогуле не хварэюць на грып. Калі захворванне ўсё ж узнікае, то працякае ў лёгкай форме. Дзякуючы вакцыне, імунная сістэма каля 20-25 чалавек са 100 набывае і дадатковую абарону ад іншых рэспіраторных вірусных інфекцый.

Грып небяспечны для кожнага, аднак больш за ўсё – для маленькіх дзяцей, пажылых, грамадзян з хранічнымі захворваннямі, жанчын, якія плануюць цяжарнасць, а таксама асоб, якія па прафесійных асаблівасцях кантактуюць з вялікай колькасцю людзей.

Трэба мець на ўвазе, што імунітэт ад грыпу развіваецца праз 14-21 дзень пасля вакцынацыі і забяспечвае абарону на працягу 6-12 месяцаў. Дарэчы, варыянты вірусаў, якія ўваходзяць у склад вакцыны, пастаянна абнаўляюцца, таму рэкамендуецца прышчапляцца штогод.

Сёлета ва Ушацкім раёне запланавана правядзенне прафілактычных прышчэпак у 40 працэнтаў насельніцтва (5 тысяч 600 чалавек), у тым ліку за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту – 13 працэнтаў, мясцовых бюджэтаў і асабістых сродкаў грамадзян – 19, сродкаў прадпрыемстваў і арганізацый – 8. Сярод груп рызыкі, якія падлягаюць імунізацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, плануецца прышчапіць медыцынскіх работнікаў, дзяцей ва ўзросце ад 6 месяцаў да 3 гадоў, дзяцей і дарослых з хранічнымі захворваннямі, асоб, старэйшых за 65 гадоў, цяжарных жанчын, дзяцей і дарослых з устаноў з кругласутачным рэжымам знаходжання.

Імунізацыя супраць грыпу ў раёне ўжо пачалася. Прышчапіцца вакцынай “Грыпол плюс” расійскай вытворчасці можна ва ўстанове аховы здароўя па месцы жыхарства, а таксама ў спецыялістаў выязных брыгад.

А.ХАЛЕЦКАЯ, урач-эпідэміёлаг Ушацкай РЦГЭ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *