Приём граждан в деревне Селище

Зваротная сувязь

Чарговы прыём грамадзян старшыня райвыканкама А.А.Кавалёнак правёў у вёсцы Селішча, а вось скарысталася гэтай магчымасцю зусім нямнога людзей. М.Я.Шорац прыехаў з іншай вёскі, каб папрасіць каня для пасадкі бульбы. Старшыня СВК “Селішча” А.А.Ні- кіфараў паабяцаў дапамагчы, хоць на сённяшні час у гаспадарцы праблемна знайсці каня, які б умеў працаваць з плугам – коней кааператыва гэтаму ніхто не вучыць. Старшыня райвыканкама ўзяў пытанне на заметку для таго, каб знайсці перспектыўнае рашэнне для жыхароў усяго раёна.P1150209

Д.Хамёнак прасіў, каб па вуліцы Маладзёжнай быў зроблены ямачны рамонт, а ля магазіна пешаходны пераход і пастаўлены знак. Гэтыя пытанні перададзены адпаведным службам.

Загадчыца клуба, у якім і праходзіў прыём, прасіла дапамагчы з рамонтам памяшкання. Старшыня райвыканкама не абяцаў, паколькі грошай на гэтыя мэты няма, сёлета неабходна вырашыць праблему з клубам вёскі Касары, калі ж атрымаецца, то будуць выдзелены сродкі на замену падлогі. Старшыня Кубліцкага сельвыканкама І.В.Ластаўка прасіла разабрацца з водазабеспячэннем, паколькі на другім паверсе па-ранейшаму слабы напор вады. На прыёме прысутнічаў дырэктар камунгаса С.Л.Шульц, які ўзяў пытанне на кантроль.

На здымку:

падчас прыёму.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *