Среди подписчиков «Патрыёта» на квартал и полугодие 2016-го будут разыграны призы и подарки

Общество

Паважаныя ўшачане! На 18 снежня запланавана святочнае мерапрыемства з нагоды 85-й гадавіны выхаду першага нумара газеты «Патрыёт». Падчас  мерапрыемства памятны падарунак атрымаюць ушачане ў намінацыі “Самы верны чытач “Патрыёта”. Таму просім  вас тэлефанаваць у рэдакцыю (2-73-39, 2-04-28) і паведамляць, з якога часу вы з’яўляецеся падпісчыкам газеты, “раёнка” якога года захоўваецца ў сямейным архіве.

Акрамя таго падчас мерапрыемства адбудзецца розыгрыш  трох прызоў сярод чытачоў, якія падпісаліся на газету “Патрыёт” на першае паўгоддзе 2016 года. Першы прыз – электратавар на суму мільён рублёў, два другіх – насценны гадзіннік з лагатыпам “Патрыёта”. Падпіска на першае паўгоддзе 2016 года ўжо распачата, таму раім вам аформіць яе адразу на шэсць месяцаў. Вам не трэба будзе хвалявацца пра гэта штомесячна, вы аблегчыце работу паштальёнам, да таго ж магчыма станеце ўладальнікам дарагой карыснай рэчы.

У розыгрышы прымуць удзел як непасрэдныя ўдзельнікі свята, так і тыя, хто не зможа прыехаць на мерапрыемства – дасылайце ў рэдакцыю квітанцыі (ці іх копіі)  на паўгадавую падпіску і вы аўтаматычна станеце ўдзельнікамі розыгрышу.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *