Слёт юных спасателей

Наши дети

 

 Злёт юных выратавальнікаў праходзіць у раёне кожны год і не з’яўляецца для дзяцей фармальным мерапрыемствам. Справа ў тым, што за часы існавання клубаў “Юных выратавальнікаў”, якія дзейнічаюць пры аварыйна-выратавальных пастах, сфарміраваліся чатыры каманды, якія рыхтуюцца, з кожным годам растуць і ў прамым сэнсе слова змагаюцца за перамогу. S8302227Вось і сёлета было так, тым больш што конкурсы вучням добра знаёмы: агітбрыгад, знатакоў, страявой падрыхтоўкі і спецыялізаваная эстафета, якую з-за дрэннага надвор’я сёлета не праводзілі. Літаральна ўсе каманды –удзельніцы не навічкі. І таму прыемна было адзначыць, як вырасла за апошні час каманда Плінскай школы. Не памылюся, калі скажу, што яны былі на галаву вышэй за астатніх, таму і атрымалі дыплом першай ступені. Другое месца заняла каманда Глыбачанскай школы, трэцяе – Вялікадолецкай і чацвёртае— Ушацкай. Усе каманды атрымалі падарункі, таксама як і пераможцы раённага конкурсу “Выратавальнікі вачыма дзяцей”, чые імёны мы называлі на старонках газеты раней. Уручала іх начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Н.І.Гардзіёнак. І што яшчэ хочацца адзначыць – святочную атмасферу ўсяго мерапрыемства, якая атрымалася ў тым ліку дзякуючы канцэрту, падрыхтаванаму гурткоўцамі цэнтра пазашкольнай работы. 

 

 

 

С.АВАДНЁЎ,

старшы інспектар

дзяржпажнагляду.

На здымку:

каманда-пераможца

 

 

 


1 комментарий по теме “Слёт юных спасателей

  1. Молодцы!!!я горжусь за бывшую свою школу!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *