Что изменилось в уплате госпошлины за выдачу разрешения на допуск транспортных средств в дорожном движении с 2016 года

Калейдоскоп

Ужо не першы год фізічныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі і арганізацыі плацяць у бюджэт дзяржаўную пошліну за выдачу дазволу на допуск транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху. Са студзеня 2016 года адбыліся некаторыя змяненні, якія датычацца дзяржпошліны. Так, цяпер пенсіянеры абавязаны выплачваць дзяржпошліну ў поўным памеры –  адменена льгота, прадугледжаная пунктам 8 артыкула 250 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь, у выглядзе паніжаючага каэфіцыента 0,5 да стаўкі дзяржпошліны ў адносінах транспартнага сродку, уласнікам якога з’яўляецца пенсіянер па ўзросце. Дзяржпошліну з паніжаючым каэфіцыентам 0,5 да стаўкі будуць плаціць ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Сума зменшыцца ў тым выпадку, калі ветэран з’яўляецца ўласнікам транспартнага сродку і мае даведку аб стане здароўя, якая пацвярджае яго годнасць да кіравання механічнымі транспартнымі сродкамі.

У цэлым стаўкі дзяржпошліны з новага года нязначна змяніліся. Зменшана стаўка ў адносінах прычэпа-дачы (караван) – арганізацыі павінны плаціць 5 базавых велічынь (у 2015-м было 7), а фізічныя асобы – 2 базавыя велічыні (было 5). Устаноўлена цвёрдая стаўка дзяржпошліны за сядзельны цягач, незалежна ад яго дазволенай максімальнай масы, у памеры 20 базавых велічынь.

Базавая велічыня з пачатку года ўстаноўлена ў памеры 210 тысяч беларускіх рублёў. Нагадаю, што выплата ажыццяўляецца на рахунак рэспубліканскага бюджэту №3602913010002, адкрыты Галоўнаму ўпраўленню Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, УНП 300003741 у ААТ “АБ “Беларусбанк”, МФО 795, г. Мінск, па кодах плацяжу: для арганізацый –  03005, для фізічных асоб і прадпрымальнікаў – 03006.

Л.ПРАШКЕВІЧ, начальнік аддзела ўліку, справаздачнасці і спагнання плацяжоў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Ушацкім раёне.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *