Открылась после ремонта женская консультация

Общество

у сферы аховы здароўя нашага раёна. Пасля даволі працяглага рамонту і рэканструкцыі нарэшце адчыніла дзверы абноўленая жаночая кансультацыя. За 8 гадоў, на якія зацягнуўся рамонт, пацыенткі ўжо прывыклі да сціплых умоў жаночай кансультацыі, якая даўно “прапісалася” ў будынку гінекалагічнага аддзялення. Поўнасцю абноўленае памяшканне цяпер адпавядае ўсім патрабаванням і ўмовы для прыёму выдатныя.

Увасобіць у жыццё намечанае ва ўмовах крызісу было не так проста, аднак, паступова прыбаўляючы ў рабоце, удалося дасягнуць дастойнага выніку. Без сумнення цяпер сюды з задавальненнем будуць ісці жанчыны розных узростаў.

У адкрыцці прынялі ўдзел старшыня райвыканкама А.А.Кавалёнак, начальнік ўпраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама Ю.М.Дзеркач. Яны высока ацанілі выкананую работу і былі прыемна ўражаны ўбачаным.

Праблемным пакуль што застаецца пытанне з наяўнасцю ўрачоў гэтага профілю, але ў бліжэйшы час яно будзе вырашана станоўча.

У рамках гэтага мерапрыемства прайшла сустрэча кіраўніцтва з калектывам цэнтральнай раённай бальніцы.

В.ПОЛАЗАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *