Предприимчивые ушачане или всего один час в «Евроопте»

Общество

Фельетон

“Прапусціце, пасуньцеся, – я запісана, – рашуча адціраючы ад дзвярэй аўтобуса маладзіцу, жвавая кабета заняла месца ля акна. Вітаю вас, Марыя Савельеўна, Ларыён Іванавіч, Вольга Андрэеўна. Вы ж скажыце, Наталля Пятроўна, гэтай моладзі, што паводзіць сябе трэба культурна, для гэтага ў нас і запіс існуе на паездкі”.

“Па запісе” такім чынам прайшла Лізавета Пракопаўна і Міхал Фёдаравіч, Разалія Васільеўна і Мірон Карпавіч. Ганначка ж разгублена хлопала вейкамі, прапускаючы чаргу добра вядомых адзін аднаму запісаных, пакуль не высветлілася, што шукала, з кім пакінуць сёння малога, дарэмна. Забраніраваны месцы, як аказалася, яшчэ за тыдзень. “Здараецца, што людзі, загадзя намеціўшыя падарожжа, адмаўляюцца, так што шанс заўсёды ёсць. Вы цікаўцеся”, – падбадзёрыла пакінутых за бортам ушачан “куратар” групы Наталля Пятроўна, якая ажыццяўляла запіс.

Кім вызначаны гэты запіс? Не магла ўсвядоміць разгубленая дзяўчына, якой шчыра ўсміхалася з акна шчаслівая канкурэнтка. Аўтобус заракатаў і крануўся на такі чаканы, запатрабаваны, вабячы маршрут – ЕЎРАОПТ.

Усяго гадзіна адведзена на шопінг, усяго гадзіна. Нічога, нічога, усё паспеем, галоўнае – правільна ўсё спланаваць, абдумваў падарожжа Міхал Фёдаравіч: “Ларыён Іванавіч, вы зможаце купіць мне на асобны чэк батон з разынкамі і булку хлеба, я вас выручу другім разам?”

– Сам вас хацеў папрасіць, мне дачцэ грошы трэба перадаць, не паспею!

Міхаіл Фёдаравіч звярнуўся з той жа просьбай да Разаліі Васільеўны:

– Прабачце, галубчык, я на стрыжку сёння запісана, ледзь-ледзь упішуся, каб самой на касе шакаладку якую прыкупіць.

– У мяне ва ўнука “каўбойская вечарынка”, спецыяльна на яго паглядзець еду, і так раней сысці давядзецца, – адмовіла і Вольга Андрэеўна.

– Другім разам з задавальненнем, а сёння я лінзы буду падбіраць у “Папялушцы”, – убачыўшы вочы суседа па аўтобусе, адказала Лізавета Пракопаўна. – Я чула, што Кацярына Іванаўна збіралася сёння туалетную паперу выбіраць, у яе хутчэй за ўсё будзе час.

І сапраўды, пажылая кабета пагадзілася. Гадзіны ёй ледзь хапіла, каб купіць сабе крупы і паперы, у другой касе – батон і хлеб, тое ж у трэцяй, мыючы сродак у чацвёртай…  І раздаць на ўваходзе пакупкі з чэкамі.

Таксама забегалася з просьбамі сябровак і Наталля Пятроўна. Аднак, што зробіш, на зваротным шляху пры ўваходзе ў аўтобус кожны павінен паказаць чэк на пакупку. “Другім разам трэба назначаць некалькі адказных за пакупкі,” – вырашыла “куратар”.

Прытаміўся і Міхаіл Фёдаравіч, – скінуўшы канькі, ён з задавальненнем пацягнуўся. “Добра сёння пакатаўся, лепш чым папярэднія разы, дзятвы ўдзень мала, проста выдатна”.

У аўтобус заходзілі, надта не абцяжараныя паклажай, аднак і не надта задаволеныя.

– Таварышы, трэба перад адміністрацыяй Еўраопта падымаць пытанне аб большай працягласці часу за пакупкамі, – першай прапанавала раз’юшаная Вольга Андрэеўна. – На самым цікавым месцы давялося пакідаць прадстаўленне, з унукам не развіталася.

– Што яны сабе думаюць, такія залы, столькі тавару, дзе тут за гадзіну ўправішся, – падхапіў Міхаіл Фёдаравіч.

– Вось-вось, я сёння ледзь выбрала сабе боцікі, а сумку так і не паспела, – убегла ў салон расчырванелая Марыя Савельеўна.

– Я наогул лічу, што яны нас абмяжоўваюць у выбары, – уключыўся ў размову Іларыён Іванавіч.– Чаму толькі полацкі “Манеж”, чаму не ў Мінск, там выстава зброі ВКЛ адкрылася. Адносяцца, як да перыферыі, маўляў, калі з Ушачы, дык нам нічога і не трэба, акрамя гарошку з маянэзам.

За жвавым абмеркаваннем сваіх правоў пасажыры і не прыкмецілі, як апынуліся ва Ушачы.

– Ну, гэта ў нас будзе час абдумаць, – давайце аб больш надзённым, – рашуча завяршыла сход Наталля Пятроўна. – Усе едуць у суботу, ці каму не выходзіць? – Тады давайце вызначым, хто на гэты раз будзе за чэкамі бегаць. Новенькая, што не першы раз прасілася запісаць, ну і вы Міхал Фёдаравіч, хопіць вам па манежу круціцца, не хлопчык.

На тым і разышліся.

Вольга КАРАЛЕНКА.



3 комментария по теме “Предприимчивые ушачане или всего один час в «Евроопте»

  1. И что ж вы своих земляков ушачан выставляете такими,мягко говоря…нехорошими? И лезут они нахально без очереди,и все норовят заехать в Полоцк на халяву и .т. п.А вы сами-то видели все это- как они едут в Евроопт а бегут по другим делам?Или об этом «одна баба другой сказала»? А мне вот доводилось видеть ,что люди действительно ездят за покупками.А недавно на сайте Lepel.by был репортаж о такой поездке из Лепеля, с фотками , с юмором,интересно посмотреть.И, кстати,лепельских покупателей с 15 марта уже возят три раза в неделю.И не смеется никто над ними.

  2. И не смеёмся, а показываем, какие они предприимчивые у нас. Молодцы просто. А вот систему записи надо бы подкорректировать. Потому и писали, причём после звонков в редакцию других людей, которые не могли попасть. Рыба ищет где глубже… а для людей, которые не имеют ( или даже имеют) свой транспорт, но имеют время, грех не воспользоваться такой возможностью. » Евроопт» борется за покупателя, а у покупателя есть выбор, где приобретать товары. А лепельских покупателей три раза возят, думаю, не потому что кто-то материал написал или нет, а что есть выгода, больше город и больше желающих. А вот если за батонами только ездить, то думаю, такие поезди вскоре прекратят. Кстати свидетелей того, что некоторые едут прокатиться, а заодно и в евроопт, у нас тоже хватает. Спасибо за комментарий.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *