Ветеран войны и органов внетренних дел И.Галай

70-годдзе Перамогі Общество

 

 

IMG_0160Дзень Перамогі для Івана Антонавіча Галая – свята двайное. Як для ветэрана Вялікай Айчыннай, гэта асаблівы, святы дзень. Сапраўды, свята са слязамі на вачах, бо прыгадваюцца баявыя сябры, і не верыцца, што сам застаўся жывы, хоць ад куль не хаваўся. Медалі “За адвагу” проста так не давалі, а ў Івана Антонавіча іх дзве, а таксама “За перамогу над Германіяй”, “ За перамогу над Японіяй”, ордэн Айчыннай вайны. 

А яшчэ 9 мая – дзень нараджэння, які ён сёлета адзначаў 84 раз, і сустрэча з калегамі. Заўсёды ў гэты дзень ці напярэдадні да яго наведваюцца супрацоўнікі Ушацкага раённага аддзела ўнутраных спраў, дзе ён адслужыў 25 гадоў, каб раздзяліць радасныя хвіліны і, канечне, уручыць падарунак.

На здымку:
начальнік РАУС С.А. Алабін віншуе ветэрана.

 

 

 

 

 
 


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *