В Матыринском сельском клубе возрождают и сберегают народные традиции, местный фольклор

Культура

Галоўны накірунак работы Матырынскага сельскага клуба – адраджэнне  і зберажэнне народных традыцый, мясцовага фальклору. Вёска Матырына ганарыцца сваім вядомым народным фальклорным калектывам “Матырынская спадчына”, які мае ўжо больш чым 30­-гадовую гісторыю. Багаты ж фальклорны скарб трэба абавязкова перада­ваць нашчадкам, а таму пры клубе дзейнічае дзіцячы фальклорны гурток “Спадчына”, які з’яўляецца спадарожнікам дарослага калектыву. Не адно пакаленне матырынскіх дзетак прайшло праз названы гурток. Многія з іх ужо сталі дарослымі і самастойнымі, а прыязджаючы ў вёску, заўсёды ўспамінаюць, як займаліся тут і спяшаліся наведаць гурток.

Неаднаразова гурткоўцы “Спадчыны” ўдзе­льнічалі ў абласных святах і фестывалях, на нядаўнім абласным аглядзе­конкурсе “Ад прашчураў да зор” былі адзначаны дыпломам за зберажэнне народных традыцый. Зусім нядаўна Матырынскі сельскі клуб запрасіў вяскоўцаў на свята народнага календара “Саракі”. У сучаснасці гэтае свята ўжо забываецца, а наша маладое пакаленне з вялікім стараннем і захапленнем рыхтавалі аднайменную пастаноўку. Выступленне ўдзель­нікаў гуртка выдатна дапоўнілі веснавыя абрадавыя песні ў выкананні дарослага калектыву “Матырынская спадчына”. Прыемна, што гледачам спадабалася падрыхтаванае намі мерапрыемства, а дзеці былі радасныя, што іх матулі і бабулі засталіся ў захапленні ад іх выступлення. Цяпер яны рыхтуюцца да наступнага абраду –  на Вялік­дзень.

Н.РУДЗЁНАК, загадчык Матырынскага сельскага клуба.



1 комментарий по теме “В Матыринском сельском клубе возрождают и сберегают народные традиции, местный фольклор

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *