Лимиты на товары из-за границы

Общество

З 14 красавіка ў Беларусі пачалі дзейнічаць новыя нормы бяспошліннага ўвозу і перасылкі тавараў з-за мяжы. Для дзяцей прадугледжаны такія ж нормы, як і для дарослых (акрамя алкаголю і тытунёвых вырабаў). Дазваляецца: увоз наземным транспартам тавараў для асабістага карыстання – не часцей за 1 раз у 3 месяцы агульнай вагой 50 кг і коштам 1500 еўра. (Адлік колькасці зробленых за мяжу паездак пачынаецца з 14 красавіка да 1 ліпеня 2016 года. З 1 ліпеня будзе весціся адлік наступных трох месяцаў). Падлягае дэклараванню з выплатай мытных плацяжоў: увоз наземным транспартам тавараў часцей як 1 раз у 3 месяцы вагой больш за 20 кг і (або) коштам больш за 300 еўра. За перавышэнне нормы трэба будзе заплаціць пошліну, падатак даданай вартасці (20%), мытны збор. (Плацяжы спаганяюцца не з усяго тавару, а толькі з перавышэння лімітаў).

Будуць дзейнічаць таксама абмежаванні для пасылак. Дазваляецца: бяспошлінна атрымліваць з-за мяжы пасылкі 1 раз у месяц агульнай вагой 10 кг і коштам 22 еўра. Калі ліміт перавышаны, адрасат заплаціць 30 працэнтаў ад сумы перавышэння (але не менш як 4 еўра за кг), а таксама мытны збор 5 еўра. Устаноўленыя ліміты не распаўсюджваюцца на паштовыя адпраўленні і тавары, увезеныя з дзяржаў – членаў ЕАЭС (Расіі, Казахстана, Арменіі, Кыргызскай Рэспублікі).

БелТА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *