Степан Басак

Общество

 

Не так і многа часу папрацаваў ва “Ушацкім райаграсервісе” Сцяпан Мікалаевіч Басак, але адразу зарэкамендаваў сябе толькі са станоўчага боку. Высокая працаздольнасць і настойлівасць у дасягненні пастаўленай мэты вызначылі яго ў калектыве.Басак

Прыкладаў добрасумленнай работы трактарыста-машыніста многа, але асабліва паказаў сябе на нарыхтоўцы кармоў у 2008 годзе. Яго кормаўборачны камбайн КЗР-10 не ведаў прастояў, бо механізатар любіць тэхніку і яна заўсёды спраўная. Ды і сам Сцяпан Мікалаевіч не лічыўся з асабістым часам, дарэчы, як і на любых іншых работах.

На яго раўняюцца ў калектыве, а гэта значыць, што высокія вытворчыя паказчыкі дапаўняюцца дысцыплінаванасцю, спалучаюцца з сяброўскімі адносінамі да таварышаў па працы. Не застаецца ён у баку і ад грамадскай дзейнасці ў калектыве.

Такія якасці далі падставу высока ацаніць яго работу – прозвішча С.М.Басака занесена на раённую Дошку гонару.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *