У своих дешевле и надёжней. Ушачские газовики проводят техобслуживание почти всех марок газовых котлов

Калейдоскоп

Паверка газавага катла пасля першага года эксплуатацыі была ў канцы лета, праз год – у чэрвені, і вось сёлета – у сярэдзіне красавіка, калі толькі­-толькі скончыўся ацяпляльны сезон. Такой хуткасці абслугоўваючай арганізацыі падзівілася, як і кошту ў 750 тысяч рублёў. Аднак што зробіш, без адзнакі аб яго паверцы чарговы год з газам у трубах можаш і не сустрэць, таму дамовіліся пра дзень наведвання.

А праз месяц я аб гэтым пашкадавала. Калі патэлефанавала ва “Ушачырайгаз” па нумары аб’явы і запыталася, колькі будзе каштаваць з прамыўкай паверка катла маркі Арыстон. Высветлілася, што намнога танней – 500.

Дарэчы, гэта кошт з прамыўкай усіх імпартных катлоў, якія абслугоўвае райгаз. А дакладна, пераважна ўсіх “немцаў” – Бош, Юнкерс, Вісман, “італьянцаў” – Арыстон, Імергаз, за выключэннем суперсучасных мадэляў. Па зубах спецыялістам і самыя распаўсюджаныя Альфа­калоры, Віктары і Белагаз, не працуюць пакуль што толькі з карэйскімі мадэлямі. Калі ж кацёл старой мадыфікацыі, то кошт паверкі ў два разы таней – усяго 200 тысяч рублёў. Цяпер і зразумела, чаму так спяшаюцца паверыць наша абсталяванне фірмы – баяцца канкурэнцыі. А баяцца сапраўды варта.

Некалькі год таму падчас “прамых ліній” з кіраўнікамі газаабслугоўваючай арганізацыі часта гучала пытанне аб тым, чаму не зарабляюць грошы – не абслугоўваюць газавыя катлы. Адказу тады на яго наш райгаз не меў і ўладальнікі Бошаў ці падобных марак працягвалі выклікаць прыватнікаў, якія, дарэчы, не саромеліся з коштам.

Райгаз, канечне, прыязджае па выкліку абанента ў любым выпадку – заключаны дагавор на абслугоўванне катла або не – і выпраўляе аварыйную сітуацыю. А вось па няспраўнасцям катла трэба клікаць тых, з кім заключаны дагавор. Прыедуць, аднак зноў жа возьмуць грошы за выклік, а калі не гарантыйны выпадак, то і за рамонт. Хаця не факт, што фірма, якая была на плыву тры гады таму, не ліквідавалася.

У любым выпадку заўсёды больш верыш сваёй, ды прытым дзяржаўнай арганізацыі. Тут ужо пры любой сітуацыі яны правераць, падключаць, а пры выбары новага і параяць, які больш надзейны і эканомны. Займаецца абслугоўваннем слесар па рамонце газакарыстальнага абсталявання Віктар Анатольевіч Селезень, які прайшоў спецыяльную падрыхтоўку. Паступова спектр марак, які “па зубах” маладому спецыялісту, пашыраецца.

– Са снежня мінулага года мы абслугоўваем літаральна ўсе маркі катлоў, на якія атрымана ліцэнзія ў “Віцебскаблгазе”, дзе і праходжу падрыхтоўку. Галоўны наш дэвіз, калі ўзялі – значыць гарантуем абанентам якасць. Пайшлі на гэтую паслугу зноў жа па просьбах ушачан. На сённяшні час з намі заключылі дагаворы на абслугоўванне каля двухсот абанентаў (чацвёртая частка ад усіх, хто мае газавыя катлы). Прычым, мы заключаем дагаворы на тэхнічнае абслугоўванне не толькі з новымі абанентамі, а і з тымі, якія раней абслугоўваліся прыватнымі фірмамі. Удакладніць, ці ёсць ваша марка ў пераліку, можна па нумарах 2­71­04 і 2­26­94. Там жа вам падкажуць і кошт. Што датычыцца тэрмінаў, то прайсці тэхабслугоўванне катла старой мадэлі (з адкрытай камерай згарання) трэба да пачатку ацяпляльнага сезона, а на сучасныя – у любы час адзін раз у год.

Вольга КАРАЛЕНКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *