Первые тонны рапса убрали в ОАО «Ильюшинский»

Сельское хозяйство

Уборачная для экіпажаў ільюшынскіх камбайнераў, якія працуюць на КЗС-­1218, пачынаецца раней, чым для іх калег на КЗС­-10. Не з­за таго, што яны хутчэй рыхтуюць агрэгаты – напрыканцы тыдня ў гаспадарцы былі гатовы ўсе камбайны, заставалася толькі на некаторыя атрымаць допуск. Справа ў тым, што жняяркі больш магутных КЗС-­1218 абсталяваныя спецыяльнымі прыстаўкамі, якія перашкаджаюць высыпанню масланасення рапсу – менавіта азімыя пасевы гэтай культуры ўбіраюць першай.

Старшы камбайнер Анатоль Спірыдзёнак, якому сёлета дапамагае Уладзімір Шопа, яшчэ ў аўторак намалаціў 20 тон. На ўборцы 70­гектарнага поля на былым партызанскім аэрадроме ля Наваселля ўжо паспелі папрацаваць таксама экіпажы Уладзіміра Урбана і Антона Коўшаля, Уладзіміра Лёлі і Ігара Петухова (на здымку).

У “Ільюшынскім” сёлета азімы рапс не спісвалі – убіраць неабходна 163 гектары. Па словах У.Лёлі, справіліся б з гэтым за пару дзён, калі б  не перашкаджалі дажджы. Уладзімір Уладзіміравіч літаральна перасеў з камбайна на камбайн, бо яшчэ на мінулым тыдні працаваў на КВК­-800 на закладцы зернесенажу. Неабходнасць якаснай уборкі прыбытковай культуры камбайнеры разумеюць, тым больш, што ў гаспадарцы сёлета прапаў увесь яравы рапс. Ды і ўраджайнасць азімага не вельмі высокая – пакуль 12 цэнтнераў з гектара. Вільготнасць намалочанага насення прымальная і ў хуткім часе першыя яго тоны будуць адпраўлены на Віцебскі маслаэкстракцыйны завод.

Дзмітрый РАМАНОЎСКІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *