С 1 октября «Беларусбанк» вводит комиссию за приём платежей наличными

Калейдоскоп

Калі раней мы трацілі на візіты ў банк значную частку свайго часу, то зараз можам выкарыстаць яго для больш прыемных спраў. А ўсё таму, што большасць аперацый цяпер можна ажыццявіць дыстанцыйна – праз тэлефон ці інтэрнэт, або скарыстацца банкаматам ці тэрміналам.

У развітых краінах плацежныя карткі прымяняюцца ўжо больш 60 год, у Беларусі першы “пластык” з’явіўся ў 90­-х. І за гэты адносна невялікі час краіна сямімільнымі крокамі пераадолела шлях да фінансавай цывілізаванасці. Сёння толькі ў “Беларусбанку” эмітавана больш 5 мільёнаў плацежных картак, маецца 1250 банкаматаў, больш 2000 інфакіёскаў і плацежных тэрміналаў.

Зрэшты, перавагі плацяжоў праз інфакіёск многім беларусам яшчэ толькі належыць ацаніць, бо з­за інерцыі мыслення людзі больш упэўнена адчуваюць сябе, калі маюць у кішэні наяўныя. Але, як кажуць, вада камень точыць. І сёння ў “Беларусбанку” доля безнаяўных плацяжоў у аперацыях з карткамі дасягнула 76,6 працэнта па колькасці аперацый, а паказчык долі безнаяўных разлікаў у агульнай колькасці транзакцый у ліпені склаў 82,1 працэнта. Гэта даволі высокія лічбы, але яшчэ ёсць куды імкнуцца: у краінах Скандынавіі, напрыклад, першы паказчык складае 95 працэнтаў – тут нават задумваюцца пра адмову ад выкарыстання наяўных грошай!

Пазбаўленне ад наяўнасці гэта не толькі скарачэнне выдаткаў пры абароце папяровых купюр, але і пэўная фінансавая абарона спажыўца і зніжэнне ўзроўню “шэрай” эканомікі. І ўжо вельмі многія беларусы зразумелі, наколькі зручна карыстацца дыстанцыйным банкаўскім абслугоўваннем (ДБА). “Інтэрнэт­банкінг”, “М­банкінг”, “SMS­банкінг” – гэта магчымасць ажыццяўляць аперацыі праз інтэрнэт. Камунальныя плацяжы, рахункі за сувязь, грашовыя пераводы, у тым ліку ў замежнай валюце, аплата рахункаў за тавары, пакупка валюты – усё гэта можна ажыццявіць ў любы час у любым месцы, дзе ёсць доступ у інтэрнэт. Праз “Інтэрнэт­банкінг” можна размясціць дэпазіты, атрымаць крэдыты, не наведваючы філіял банка, набыць аблігацыі. На рост безнаяўных плацяжоў паўплывала і дэнамінацыя, паколькі плацяжы карткай выключаюць памылкі пераразліку старых і новых купюр.

З 1 кастрычніка 2016 года “Беларусбанк” уводзіць камісію за прыём плацяжоў наяўнымі грашыма – зрэшты, так ужо робяць практычна ўсе беларускія банкі. Памер камісійных – адзін рубель. Аднак гэта камісійныя не за адну аперацыю, а за зварот кліента да аператара, незалежна ад колькасці плацяжоў. Камісія не бярэцца ў аддзяленнях, якія знаходзяцца ў сельскай мясцовасці, з ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, вязняў, пры пералічэнні плацяжоў у бюджэт, пры выкананні абавязкаў перад банкам (пагашэнне крэдытаў, плацяжы за паслугі банка), пры плацяжах і пералічэннях на дабрачынныя рахункі, а таксама на рахункі фізічных асоб, адкрытыя ў “Беларусбанку”. Падкрэслім яшчэ раз, што камісійныя бяруцца толькі пры звароце ў касу банка з наяўнымі грашыма, пры аплаце з дапамогай картак, праз інфакіёскі, банкаматы, Інтэрнэт­, М­, ТВ­ ці SMS­банкінгі камісійныя не бяруцца. Літаральна ўсе камісійныя банкам будуць накіроўвацца на дабрачынныя праекты, інфармацыя аб якіх з’явіцца ў канцы года.

Н.ШУК, начальнік аддзела рознічнага бізнесу ЦБП №221.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *