Одна из форм профилактики РОЧС — проведение сельских сходов. В Великих Дольцах он прошёл в новом формате

Cлужба-101

Не разгубяцца ў надзвычайнай сітуацыі

Прафілактычная работа, якую пастаянна праводзяць выратавальнікі, дае свой плён. Аб гэтым яскрава сведчаць лічбы: сёлета з пачатку года ў раёне адбылося 11 пажараў, гібелі людзей на іх зарэгістравана не было, у мінулым годзе за гэты перыяд на Ушаччыне адбылося 15 пажараў і загінула 2 чалавекі.

Адна з форм прафілактыкі – правядзенне сельскіх сходаў у населеных пунктах раёна, падчас якіх з жыхарамі праводзяцца размовы на тэму супрацьпажарнай бяспекі. Апошні сход, які адбыўся на мінулым тыдні ў аграгарадку Вялікія Дольцы, супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі ў новым фармаце. Першы намеснік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Д.Панцюхоў і начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях С.Аваднёў абмеркавалі з прысутнымі такія актуальныя тэмы, як неабходнасць скошвання і ўборкі сухой расліннасці на ўчастках, каб пазбегнуць вясенніх палаў, аб недапушчальнасці курэння ў доме ў стане алкагольнага ап’янення, карыстанні спраўнымі электрапрыборамі і пячным ацяпленнем. Удзельнікі мерапрыемства змаглі праверыць узровень сваіх ведаў і ступень гатоўнасці дзейнічаць у той ці іншай надзвычайнай сітуацыі, навыкі карыстання вогнетушыцелем. Узрушыў усіх прысутных тэматычны фільм “Недзіцячыя гульні” і прэзентацыя, складзеная на аснове пажараў, якія адбыліся на Ушаччыне. Перакананы, што пасля прыведзеных канкрэтных прыкладаў тыя, хто не мае ў сябе дома аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, задумаўся аб яго набыцці. Зараз вялікая частка насельніцтва карыстаецца смартфонамі, а таму прысутным было рэкамендавана ўстанавіць карысны мабільны дадатак “МНС Беларусі – дапамога побач!”

Прадоўжылася прафілактычнае мерапрыемства ў Вялікадолецкай школе, дзе быў адпрацаваны план эвакуацыі ў выпадку пажару і з дзецьмі праведзены ўрок па асноўных аспектах бяспечнай жыццядзейнасці. Усе жадаючыя змаглі азнаёміцца з аварыйна­выратавальнай тэхнікай і пажарна­тэхнічным узбраеннем, а таксама паспрабаваць сябе ў ролі выратавальніка. Упэўнены, што такое мерапрыемства запомніцца яго ўдзельнікам і яны не разгубяцца ў надзвычайнай сітуацыі.

В.КАВАЛЕНКА, стажор інспекцыі нагляду і прафілактыкі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Пажар у Двор Жарах

У нядзелю ноччу выратавальнікам паступіў сігнал аб пажары ў вёсцы Двор Жары. У агні аказаўся жылы дом, жыхарам якога ўдалося выратавацца самастойна. У выніку здарэння ў пабудове знішчаны дах, столевае перакрыццё, пашкоджаны сцены і маёмасць. Што стала прычынай здарэння, зараз высвятляецца.

У цяперашні час грамадзяне ўбіраюць на сваіх прысядзібных участках сухую траву, спальваюць рэшткі рознай расліннасці. Выратавальнікі ў чарговы раз нагадваюць, што пры гэтым не трэба забываць і пра меры пажарнай бяспекі: паліць у бязветранае надвор’е, не бліжэй чым 15  метраў ад пабудоў, не забывайце і пра пярвічныя сродкі пажаратушэння і не пакідайце вогнішчы без вашага нагляду.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *