Процесс иммунизации в самом разгаре. Не затягивайте с прививками!

Здравоохранение

Вірусолагі сцвярджаюць, што ў халодны перыяд 2016-2017 гадоў чакаецца ўспышка вірусу Н2N2 ці “азіяцкага вірусу”. Паколькі імунітэт выпрацоўваецца не адразу, самым спрыяльным часам для прышчэпак лічыцца кастрычнік-лістапад, пры ўмове, што чалавек падчас правядзення вакцынацыі здаровы.

Працэс імунізацыі ў Беларусі ўжо распачаўся. Ва Ушацкім раёне ўжо прышчэплена 645 чалавек, за сродкі рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў закуплена 3715 доз. Бясплатна вакцынацыя праводзіцца для дзяцей, пенсіянераў, людзей з хранічнымі захворваннямі, а таксама работнікаў, чый род дзейнасці звязаны са знаходжаннем з вялікай колькасцю людзей: настаўнікаў, гандлёвых работнікаў, праваахоўнікаў. Трэба толькі ўзяць талон да тэрапеўта. Не адцягвайце прышчэпкі  супраць грыпу, гэтае інфекцыйнае захворванне адрозніваецца ад іншых рэспіраторных тым, што дае моцныя ўскладненні.

А.ЖАЛВАНАВА, памочнік урача-эпідэміёлага.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *