Рисунки, которые не радуют. «Живопись» на остановках, дорожных знаках, стенах домов можно получить штраф или административный арест

Закон - один для всех

Амаль кожны прыпынак Ушаччыны сёння “ўпрыгожаны” надпісамі, зробленымі маркерамі і аэразольнымі балончыкамі. Перыядычна з’яўляецца такі “жывапіс” на дарожных знаках, сценах дамоў, абсталяванні дзіцячых гульнявых пляцовак. Нярэдкія і выпадкі, калі вандалы спакушаюцца на цэласнасць грамадскай і дзяржаўнай маёмасці. Вось толькі спосаб гэты, каб раскрыць душу ці пакінуць след у гісторыі, трэба сказаць, няўдалы. Бо не толькі не­прыемна глядзець на сапсаваныя рэчы, але і даводзіцца за іх расплачвацца бюджэту, жыхарам раёна.

Зрэшты, і самому аўтару малюнкаў давядзецца адказваць перад законам. Такія дзеянні могуць кваліфікавацца як дробнае хуліганства і пацягнуць штраф да 30 базавых велічынь ці адміністрацыйны арышт (арт. 17.1 Адміністрацыйнага кодэкса Рэспублікі Беларусь), альбо як наўмыснае знішчэнне ці пашкоджанне маёмасці – са штрафам да 50 базавых (арт. 10.9 КоАП). Калі ж чалавек знішчыў ці пашкодзіў маёмасць наўмысна, прычыніўшы тым самым значны ўрон (на суму ў 40 і больш базавых велічынь), альбо па неасцярожнасці – аднак у буйным памеры (больш 250 базавых), яго дзеянні могуць кваліфікавацца ўжо як злачынства. У такім выпадку адказнасць наступае па ч.1 арт.218 ці арт.219 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Вядома, што апраўдальны аргумент “мастакоў”, маўляў, жаданне пісаць на сценах у чалавека ідзе са старажытных часоў, не будзе праваахоўнікамі брацца пад увагу.

С.ЦІХАНЁНАК, намеснік начальніка Ушацкага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *