Департамент охраны внедряет новое оборудование там, где обычные линии связи меняются на оптоволоконные

Калейдоскоп

Самым надзейным спосабам абараніць сваю маёмасць ад крадзяжоў з’яўляецца падключэнне ахоўнай сігналізацыі. Ужо шмат гадоў падраздзяленні Дэпартамента аховы забяспечваюць захаванасць маёмасці на аб’ектах розных форм уласнасці, выкарыстоўваючы пры гэтым тэлефонныя лініі. На сучасным этапе развіцця інтэрнэт-тэхналогій актуальнай задачай стала ўкараненне высокахуткасных шырокапалосных каналаў перадачы даных. У цяперашні час РУП “Белтэлекам” вядзе пракладку оптавалаконных ліній сувязі, ацаніць магчымасці хуткаснага інтэрнэту вельмі хутка змогуць ушачане, якія жывуць у шматпавярховых дамах. Трэба адзначыць, што спосаб перадачы інфармацыі па звычайных лініях сувязі і оптавалакну адрозніваецца, а таму і прымяненне існуючых ахоўных прыбораў не ўяўляецца магчымым. Адпаведна там, дзе пракладваюцца оптавалаконныя лініі сувязі, Дэпартаменту аховы трэба ўкараняць новае абсталяванне, якое дазволіць не менш якасна арганізаваць ахову вашага жылля. У большасці выпадкаў маецца магчымасць адаптаваць раней устаноўленыя сістэмы аховы да новых каналаў сувязі шляхам устаноўкі адпаведнага модуля спалучэння.

Неабходнасць устаноўкі дадатковага абсталявання нясе для заказчыка пэўныя затраты. У сувязі з гэтым Дэпартамент можа выдаваць новае абсталяванне ў растэрміноўку тэрмінам да аднаго года для тых, хто ўжо падключаны да аховы. Ёсць варыянты растэрміноўкі і для новых абанентаў, якія толькі звярнуліся ў падраздзяленне ці яшчэ толькі плануюць перадаць свае ўладанні пад ахову. Дарэчы, новыя тэхналогіі ніякім чынам не ўплываюць на кошт месячнай аховы. Нагадаю, яна па-ранейшаму складае 7 рублёў за месяц. Больш падрабязную інфармацыю аб устаноўцы дадатковага абсталявання і паслугах аховы ў цэлым вы можаце атрымаць у спецыялістаў аддзела аховы па тэлефонах у г.п.Ушачы 2-75-58 і ў г.Полацку 46-26-26, 46-82-38, (8029)712-0182 ці па адрасах: г.п.Ушачы, вул. Савецкая, 33 (другі паверх, будынак “Беларусбанка”), г. Полацк, вул.Юбілейная, 7а.

У.ЧУМАКОЎ, начальнік аддзялення па ахове аб’ектаў у г.п.Ушачы Полацкага аддзела Дэпартамента аховы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *