Кто и как может получить последнюю пенсию умершего. Ситуацию поясняет нотариус

Общество

У мяне памёр бацька, які не паспеў атрымаць апошнюю пенсію. Як я магу атрымаць гэтыя грошы?

Гэтае пытанне, якое паступіла на наш сайт belpatriot.by, мы пераадрасавалі натарыусу Ушацкай натарыяльнай канторы Жанне Леанідаўне КАВАЛЕНКА.

– Згодна артыкула 1090 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь, права на атрыманне выплат, якія належалі грамадзяніну, але не атрыманы па нейкіх прычынах пры жыцці, належыць членам сям’і, якія пражывалі сумесна з памерлым, а таксама яго непрацаздольным утрыманцам, незалежна ад таго, пражывалі яны сумесна або не. Да такіх выплат адносіцца зарплата, прыроўненыя да яе плацяжы, пенсіі, дапамогі па сацыяльным страхаванні, іншыя плацяжы па кампенсацыі шкоды жыццю і здароўю.

Адпаведна, пенсія не ўваходзіць у склад спадчыннай маёмасці (на працягу 6 месяцаў) і выплачваецца ўпраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама членам сям’і, якія пражывалі сумесна з памерлым, або непрацаздольным утрыманцам. І толькі ў выпадку іх адсутнасці пасля 6 месяцаў з дня смерці спадчынадаўцы натарыус можа выдаць пасведчанне аб праве на спадчыну тым, каму яна належыць, а на яго падставе будуць выплачаны грошы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *