17 ноября — Всемирный день некурения. Откажитесь от вредной привычки!

Здравоохранение

Пашкадуйце здароўе!

Вы яшчэ паліце?

Лічыцца, што зацяжка сігарэты дапамагае перажыць стрэс. На самой справе ўсё наадварот – нікацін паслабляе супраціўленне арганізма. Гэта толькі адзін з прыкладаў негатыўнага ўздзеяння тытуню,  аб якім вам раскажуць падчас  рэспубліканскай антытытунёвай акцыі, што праходзіць у краіне з 14 па 17 лістапада. Аднак чакаць акцый у такіх справах не трэба – адкрыйце старонку ў інтэрнэце і пачытайце, наколькі гадоў скарачае жыццё ўжыванне тытуню. Пачытайце водгукі людзей,  якія пазбавіліся ганебнай звычкі раз і назаўсёды. І скажыце сабе – я хачу быць здаровым. Нават не таму, што гэта модна!

Вучоныя запэўніваюць: больш за палову выпадкаў ракавых захворванняў можна прадухіліць з дапамогай здаровага ладу жыцця. Разгледзім дзейсныя спосабы такой прафілактыкі.

Адмоўцеся ад шкодных звычак! Курцы маюць самую высокую верагоднасць развіцця анкалогіі лёгкіх. Нікацінавая залежнасць ўзмацняе таксама рызыку развіцця раку страваводу, горла, нырак, печані, страўніка, кішэчніка, мачавога пузыра, падстраўнікавай залозы, шыйкі маткі і яечнікаў.

Не менш небяспечны для нашага здароўя алкаголь. У празмерных колькасцях ён прыводзіць да рака печані як заключнага этапу алкагольнага цырозу, а таксама развіцця пухлін страваводу, страўніка, поласці роту.

Вядзіце актыўны лад жыцця! Зусім неабавязкова наведваць спартыўныя залы ці фітнэс-клубы. Хопіць прагулак на свежым паветры, прабежак і простых гімнастычных практыкаванняў.

Пазбаўцеся лішняй вагі! Аддавайце перавагу агародніне і садавіне, зеляніне, а таксама салатам, запраўленым алеем замест маянэзу. Не адмаўляйцеся ад мяса, аднак выбірайце нятлустыя гатункі (птушку) і рыбу. З малочных прадуктаў звярніце ўвагу на нятлустыя тварог, сыры, кефір і ёгурт.

Будзьце асцярожныя з ультрафіялетам! Такія прамяні, уздзейнічаючы на скуру, могуць стаць прычынай базальнаклетачнага рака і меланомы. Не імкніцеся наведваць салярыі.

Рэгулярна праходзьце медыцынскія абследаванні! Гаворка ідзе пра флюараграфію, мамаграфію, цыталогію мазка з шыйкі маткі і цэрвікальнага канала, эндаскапічныя даследаванні, МРТ і КТ, а таксама даследаванне крыві на анкамаркёры. Не забывайцеся і пра самадыягностыку – кожная жанчына павінна ўмець праводзіць пальпацыю малочных залоз на прадмет наяўнасці ў іх утварэнняў.

І памятайце: правільныя адносіны да здароўя павялічваюць шансы пражыць жыццё без анкалагічных захворванняў ці своечасова даць ім адпор.

Н.КАРАБАНЬ, урач-анколаг Ушацкай ЦРБ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *