Кормазаготовка в «Селище»

Общество

Хоць СВК “Агра-Селішча” адносна многіх — меншая гаспадарка, аднак па тэмпах нарыхтоўкі кармоў яна першая ў раёне. Ужо скошана траў першым укосам больш 70-ці працэнтаў да плана, нарыхтавана 8,1 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву. У чым сакрэт такога поспеху ўдалося даведацца падчас наведвання названай гаспадаркі ў адзін з апошніх дзён. А справа ў тым, што ў Селішчы працуе механізаваны атрад з “Дземенца”, SDC12911які прыйшоў ім на дапамогу з самага пачатку корманарыхтоўкі, а гэта кормаўборачны камбайн, дзве адзінкі на адвозцы і больш магутны трактар МТЗ-3022 на трамбоўцы. Свайго такога ж няма, а таму не спраўляліся б з трамбоўкай самастойна, асабліва, калі зялёная маса перавозілася з прылягаючых палёў. Задзейнічаны і свой кормаўборачны камбайн “Палессе”, на якім бяззменна працуе Пётр Феліксавіч Караткевіч, а таксама дзве адзінкі на адвозцы – А.Падрэз і А.Жаваранак на трактарах МТЗ з прычэпамі. Анатолю Жаваранку, які перавёз больш васьмісот тон зялёнай масы, удалося нават выйсці ў лідэры раённага спаборніцтва.

 

Таму і тэмпы ў два разы большыя, чым у любым іншым сельгаспрадпрыемстве. Правяленая трава ляжыць у валках, адзін круг – і менш чым за дзесяць хвілін напаўняецца прычэп. Няма лепшага корму за сянаж – упэўнены ў гаспадарцы, а таму і стараюцца рабіць усё якасна. Ужо закладваюць трэці сянажны бурт, пры тым, што з мінулага года засталіся яшчэ дзве сянажныя ямы, а таму тут упэўнены, што кармоў на зіму хопіць.

Пакуль што надвор’е не дазваляе прыступіць да нарыхтоўкі сена, якога плануецца насушыць у два разы больш, чым трэба па плане, а гэта каля двухсот тон.

Крыху пазней механізаваны атрад з Селішча накіруецца на дапамогу ў “Дземенец”, дзе так жа арганізавана і зладжана прыступяць да корманарыхтоўкі.

 

В.ПОЛАЗАВА.

На здымках:

А.Жаваранак; старшыня СВК «Агра-Селішча» А.Нікіфараў абмяркоўвае тактыку далейшых работ з удзельнікамі касавіцы.

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *