Акция «За безопасность вместе» в Ушачском районе

Cлужба-101

З пачатку бягучага года на тэрыторыі краіны адбылося 1809 пажараў, на гэты ж перыяд 2016-га іх было менш – 1706. На пажарах загінула 205 чалавек (летась – 199). На жаль, сярод загінуўшых у гэтым годзе, як і летась, двое дзяцей. Траўміраваных на пажарах сёлета менш – 97 чалавек супраць 106 мінулагодніх. Каб зменшыць колькасць пажараў і іх наступствы, выратавальнікі шукаюць новыя формы прафілактычнай работы.

Супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях вырашылі на пастаяннай аснове праводзіць тлумачальную работу з насельніцтвам падчас сумеснага аб’езду малых населеных пунктаў раёна з аўтамагазінам Ушацкага райспажыўтаварыства (на здымку).

– На працягу красавіка на Ушаччыне прахо­дзіць і рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў пад лозунгам “За бяспеку разам”. Так, напрыклад, разам з міжведамаснай групай, у склад якой уваходзілі работнікі энерганагляду, міліцыі, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, правялі рэйд па праверцы стану жылых памяшканняў грамадзян на тэрыторыі Глыбачанскага сельсавета. Асаблівую ўвагу пры гэтым удзялялі адзінокапражываючым грамадзянам, інвалідам – нярэдка людзі менавіта гэтай катэгорыі становяцца ахвярамі агню, – расказвае інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС В.Карэйша.

Трэба сказаць, што ў рамках акцыі выратавальнікі праводзяць не толькі рэйды. Тэму веснавых палаў і выкананне правіл пажарнай бяспекі ў быце абмяркоўвалі выратавальнікі з навучэнцамі, іх бацькамі і педагогамі Кубліцкай школы. Паколькі страхавальнікі заходзяць у кожны дом, пытанні недапушчальнасці курэння ў стане алкагольнага ап’янення, парушэння правіл эксплуатацыі пячнога і газавага ацяплення, неабходнасць устаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў разглядалі на сустрэчы з працоўным калектывам аддзела па аказанні страхавых паслуг па Ушацкім раёне прадстаўніцтва “Белдзяржстрах” па Лепельскім раёне намеснік начальніка абласнога ўпраўлення МНС А.В.Ярмош і начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях С.Я. Аваднёў.

У перыяд правядзення прафілактычнай акцыі кожны грамадзянін можа звярнуцца ў свой тэрытарыяльны орган па надзвычайных сітуацыях для правядзення абследавання супрацьпажарнага стану жылля.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *