Тема недели: Выставка «Белагро-2017»

Общество

Міжнародная аграпрамысловая выстаўка “Белагра-2017” прайшла 6-10 чэрвеня ў аграгарадку Шчомысліца Мінскага раёна. Гэта – штогадовы вядучы форум аграрыяў, які праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства прамысловасці, Нацыянальнай акадэміі навук. Удзел у ім прынялі каля 500 кампаній з 25 краін свету. У рамках форуму былі арганізаваны міжнародныя спецыялізаваныя выстаўкі “Белферма”, “Белпрадукт”, “Харчовая індустрыя”, “Прадмаш. Холад. Упак”, канферэнцыі, семінары, прэзентацыі, майстар-класы і конкурсы, у прыватнасці “Лепшы араты”, на лепшую племянную карову, дэгустацыйны “Чэмпіён смаку”. Упершыню сёлета прайшлі адкрыты аўкцыён па продажы племянных жывёл і беларуска-афрыканскі форум.

Укладзеныя сродкі
працуюць на дзяржаву

“У 2011-2015 гадах бюджэтная падтрымка АПК склала $8,3 млрд. Валютная выручка за гэтыя гады ад рэалізацыі нашай прадукцыі дасягнула $25 млрд. Гэта значыць грошы, якія ўклала краіна ў падтрымку АПК, працуюць на дзяржаву. Гэта магутны бізнес. Трэба ўкладваць больш, каб больш мець”, – адзначыў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц. Паводле яго слоў, галіна па выніках чатырох месяцаў бягучага года захавала станоўчую дынаміку, на 40 працэнтаў скарацілася колькасць стратных гаспадарак.

Мяса птушкі ў Кітай

Бройлерныя птушкафабрыкі Беларусі плануюць прайсці сертыфікацыю для паставак прадукцыі на кітайскі рынак. Паводле слоў міністра, 34 прадпрыемствы малочнай галіны ўжо сертыфікаваны на пастаўку малака на рынак КНР.

Новыя сарты бульбы

Беларускія вучоныя прэзентавалі на “Бел­агра-2017” два новыя сарты бульбы: “талачынскі” – ранні, з выдатнымі смакавымі якасцямі і “рубін” – сярэдняпозняя бульба, якая мае выдатныя смакавыя якасці, і добрую захаванасць.

Першы трактар “Амкадора”

Каля 30 узораў тэхнікі прадставіў на выстаўцы Мінскі трактарны завод. Гэта як новыя распрацоўкі, так і тыя, што добра зарэкамендавалі сябе – ад мотаблокаў да трактара з рухавіком у 450 конскіх сіл. А ў студзені 2018 года плануецца запусціць прамысловую вытворчасць першага трактара “Амкадор”, які збіраецца з айчынных камплектуючых і ўжо прайшоў лабараторныя і палявыя выпрабаванні.

Камбайны ў Егіпет,
малако – у Сінгапур

Новыя рынкі мае намер асвойваць “Гомсельмаш”. У Пакістан у чэрвені-ліпені плануецца паставіць першыя самаходныя машыны, да гэтага туды прадавалі толькі прычапную тэхніку. Першая партыя самаходных збожжаўборачных камбайнаў адкрые рынак Егіпту. Зараз холдынг пастаўляе прадукцыю ў 34 краіны, каля 70 працэнтаў – у Расію.

Тураўскі малочны камбінат пачаў экспартаваць свае вырабы ў Сінгапур. А “Слодыч” робіць лінію пячэння, якую паставіць для рознічных магазінаў ЗША ўжо восенню. Таксама прадпрыемствы канцэрна актывізавалі работу па выхадзе на рынак КНР.

Ільняныя джынсы

Аршанскі камбінат прадставіў калекцыю адзення ў стылі льнянога дэніму: адзенне набліжана да таго, што можна назваць беларускімі льнянымі джынсамі. Камбінат спецыяльна апрацаваў тканіны, а швейныя і трыкатажныя прадпрыемствы “Бел­легпрама” стварылі гатовыя вырабы. Акрамя таго, на стэндзе быў абутак, зроблены з выкарыстаннем ільняной тканіны.

Вышэйшая адзнака

Сыр і ёгурт ад “Савушкінага прадукту” атрымалі вышэйшую ацэнку мішленаўскіх шэф-повараў. На Міжнародным дэгустацыйным конкурсе Superior Taste Award па тры залатыя зоркі з трох магчымых зноў атрымалі “Греческий йогурт” і тварог “Мягкий нежный”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *