Какую адресную социальную помощь и в каком размере выделил в первом полугодии ТЦСОН жителям Ушачского района?

Общество

Па розных прычынах у жыцці людзей здараюцца сітуацыі, калі без дапамогі, у тым ліку матэрыяльнай, не абысціся. І тут на выручку традыцыйна прыходзіць дзяржава.

Як нам расказала загадчыца аддзялення па аказанні адраснай сацыяльнай дапамогі ТЦСАН Ушацкага раёна Святлана Мікалаеўна Сабіна, за першае паўгоддзе 2017 года адрасная сацыяльная дапамога аказана 306 грамадзянам на агульную суму 80 тысяч 838 рублёў. З іх 168 чалавекам – штомесячна (у агульнай суме атрымалася 32 тысячы 885 рублёў) і 8 – аднаразова (1856 рублёў). На набыццё падгузнікаў выдаткавана 22141 рубель, у гэтым спісе значылася 93 чалавекі. Тэхнічныя сродкі сацыяльнай рэабілітацыі аплачаны для 10 грамадзян – 2102 рублі. Забяспечаны прадуктамі харчавання 27 дзяцей першых двух гадоў жыцця – сума склала 21852 рублі.

Матэрыяльную дапамогу некаторым катэгорыям грамадзян, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю, традыцыйна аказвае Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. За адзначаны перыяд грашовыя выплаты на агульную суму 8247 рублёў атрымалі 207 жыхароў Ушаччыны. З іх 19 – адзінокія пажылыя грамадзяне (645 рублёў), 37 – адзінока пражываючыя пажылыя (1247 рублёў), 47 – грамадзяне, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту (1696 рублёў), 97 – інваліды І, ІІ, ІІІ груп (4297 рублёў), 7 – дзеці-інваліды (362 рублі).

Пра ўмовы атрымання дапамог для пакрыцця страт на набыццё падгузнікаў, на аплату тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі мы расказалі ў мінулым нумары газеты. Сёння ж нагадаем, што разлічваць на аднаразовыя і штомесячныя сацыяльныя дапамогі, забеспячэнне прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця маюць сем’і грамадзян, якія працавалі не менш 6 месяцаў на працягу года і маюць сярэднедушавы даход, ніжэйшы за памер бюджэту пражытачнага мінімуму – на сённяшні дзень гэта 183 рублі 82 капейкі.

Па пытанні прызначэння дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі можна звярнуцца ў ТЦСАН Ушацкага раёна па адрасе: г.п.Ушачы, вул.Ленінская, 12, кабінет №11, тэлефон 5-74-14.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *