В Ушачах прошло очередное заседание Совета районного объединения профсоюзов

В общественных организациях

На мінулым тыдні прайшло ў многім адметнае пасяджэнне Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў пад кіраўніцтвам яго старшыні У.М.Кругліка. У сустрэчы прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Н.М.Марковіч, прадстаўнікі большасці прафсаюзных арганізацый Ушаччыны.

– Сёння прафсаюзы значна ўмацавалі свой аўтарытэт, – адзначыў у сваім дакладзе Уладзімір Мікалаевіч. – Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі стала рэальнай сілай, здольнай эфектыўна абараняць правы працоўных. І наша аб’яднанне ў гэтым сэнсе не выключэнне.

У.М.Круглік падрабязна расказаў пра рэалізацыю ў краіне і Ушацкім раёне рашэнняў шостага Пленума Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, вызначыў прыярытэтныя накірункі дзейнасці – у прыватнасці, ажыццяўленне грамадскага кантролю за захаваннем заканадаўства аб працы і ахове працы, паляпшэнне санітарна-бытавых умоў членаў працоўных калектываў, патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення і інш. Былі абмеркаваны пытанні заключэння калектыўных дагавораў, стварэння прафсаюзных пярвічак у арганізацыях прыватнай формы ўласнасці. Вопытам сваёй работы – ад прапісаных гарантый да стымулявання работнікаў за прафесійныя дасягненні і здаровы лад жыцця – падзялілася старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі райспажыўтаварыства Ірына Долгая.

Важным момантам пасяджэння стала ўключэнне новых прадстаўнікоў у склад Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў, яго прэзідыума, а таксама выбары новага намесніка старшыні грамадскага аб’яднання. Ім стала Маргарыта Варава – старшыня Ушацкай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

Падводзячы вынікі сустрэчы, Н.М.Марковіч падзякавала лідарам прафсаюзнага руху за іх няпростую, але годную справу: “Высокі патэнцыял аб’яднання пацвярджаюць шматлікія мерапрыемствы, якія праводзяцца пад эгідай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі як у калектывах, так і на раённым узроўні”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *