В музее народной славы в Ушачах работает выставка попугаев

Общество

Такія пяшчотныя мянушкі маюць рознакаляровыя папугаі – жывыя экспанаты выставы птушак і іншай дзікай жывёлы, якая разгорнута ў музеі народнай славы. Прыватную заакалекцыю віцябляніна Паўла Калпашчыкава прывёз з Віцебска ва Ушачы яго сын Дзмітрый. Разам з канарэйкамі, снегірамі, папугаямі, амадзінамі, чылійскімі вавёркамі дэгу і нават амурскім полазам малады чалавек крыху больш чым за год існавання “хатняга” заапарку аб’ехаў шмат беларускіх гарадоў.

– Гэта наша Дашка-Яшка, – паказвае на папугая манаха захоўвальніца калекцыі Маргарыта Алейнікава. – Як завялі – думалі, што самец, а пазней Якаў знёс яйкі, дык прыйшлося іншую мянушку даваць.

Зараз жа на яйках сядзіць і канарэйка, ёй не перашкаджаюць ні падарожжы, ні наведвальнікі. Прысутнічае і вельмі прыгожая, але шкодная птушка – амадзіна рысавая ці верабей з востарва Ява. Рысаўкі, як іх яшчэ называюць, прыносяць вялікую шкоду азіяцкім пасевам аднайменнай культуры. Тут жа і іх ро­дзіч – зебравая амадзіна. Гэта птушка ад нараджэння не мае ўласнага голасу, вучыцца капіраваць бацькоўскі. Тэарэтычна, калі яна выпадкова вырасце сярод іншай пароды птушак, маленькая амадзінка ўсё жыццё будзе размаўляць “не сваім” голасам. Канечне ж, ёсць на выставе шэры папугай ці Жако – разумная птушка, якую можна навучыць размаўляць. Дарэчы, у калекцыі гэта адзін з самых дарагіх экспанатаў (каля 1500$).

Каб убачыць усіх гэтых істот, даведацца шмат цікавага пра іх асаблівасці, прыемна правесці вольны час з маленькімі дзецьмі, трэба спяшацца, бо выстава будзе ва Ушачах да панядзелка, 14 жніўня, уключна. Наведаць яе можна з 11.00 да 19.00, уваход платны.

Вольга СЕВЕРЫНА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *