Профсоюзная акция «Соберём школьный портфель» прошла в Ушачском районе

В общественных организациях

Дабрачынную акцыю пад такой назвай па ўжо добрай традыцыі правялі напрыканцы лета прафсаюзныя арганізацыі рэспублікі. Актыўна ўключыліся ў яе і на Ушаччыне. Як нам расказаў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Уладзімір Мікалаевіч Круглік, мерапрыемствы па падрыхтоўцы школьнікаў да новага навучальнага года сталі часткай пастаянна дзеючай акцыі “Прафсаюзы – дзецям”. Асаблівая ўвага нададзена мнагадзетным, малазабяспечаным, няпоўным і прыёмным сем’ям, а таксама тым, што выхоўваюць дзяцей-інвалідаў ці аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Не забыліся прафсаюзы і пра маленькіх сірот, а таксама сёлетніх першакласнікаў.

Дапамогу сем’ям, у якіх падрастаюць школьнікі, традыцыйна аказваюць прафкамы па месцы работы бацькоў. Сума такіх выплат на Ушаччыне на 200 дзяцей склала 5402 рублі. Так, напрыклад, у ААТ “Ільюшынскі” да 1 верасня 19 работнікам выплачана 1126 рублёў, у лясгасе – 828 – дванаццаці, у цэнтральнай раённай бальніцы – 736 – шаснаццаці, у райспажыўтаварыстве 650 – пятнаццаці. Прыемны сюрпрыз чакаў і работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі: дапамогу, хоць і ў меншым памеры атрымалі ажно 75 бацькоў школьнікаў.

Трэба сказаць, што пэўныя матэрыяльныя выплаты для адзначанай вышэй катэгорыі грамадзян прадугледжаны і ў калектыўных дагаворах большасці арганізацый, прадпрыемстваў нашага раёна. І гэтыя нормы паспяхова выконваюцца! Агульная сума такой дапамогі склала сёлета 626 рублёў.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *