Новогодние традиции Фонда мира

В общественных организациях

Падарунак? Мне? А вы нічога не блытаеце, я думала, іх атрымліваюць толькі дзеці…

– Дзед Мароз, а ты сапраўдны? Можна цябе пацалаваць? – змахваючы слёзы, не хавалі шчырых пачуццяў пажылыя людзі, якія  знаходзяцца ў сацыяльных палатах Дубраўскай, Вялікадолецкай, Глыбачанскай бальніц сястрынскага догляду. На працягу дзясятка гадоў Ушацкая раённая грамадская арганізацыя Беларускага фонду міру напярэдадні Новага года праводзіць акцыю “Вы не адзінокія – мы з вамі!”, мэта якой – парадаваць, праявіць клопат аб гэтых людзях. 35 падарункаў пацыентам уручылі Дзед Мароз са Снягуркай. Свой уклад у фарміраванне набораў салодкіх ласункаў ужо не першы раз унесла індывідуальны прадпрымальнік Аліна Казіміраўна Крацёнак.

– Новы  год і Каляды без сумнення самыя любімыя святы, і мы імкнёмся зрабіць іх яшчэ больш радаснымі і запамінальнымі, асабліва для тых, каму так патрэбны клопат і ўвага, – адзначае старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання Таццяна Міхайлаўна Малак.

Акрамя гэтага, 7 салодкіх падарункаў раённая грамадская арганізацыя Фонду міру падрыхтавала для дзяцей-інвалідаў, таксама не пакінула без увагі і наведвальнікаў нядзельнай школы пры Арэхаўскай царкве. Заахвочаны салодкімі падарункамі і самыя актыўныя паштальёны, якія ўнеслі значны ўклад у збор сродкаў для Фонду міру – больш за 600 рублёў патрачана на добрыя навагоднія справы.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *