Вакансии в Ушачском районе в сентябре

Общество

“Мы выбіраем, нас выбіраюць…” Калі ўлічваць сітуацыю, што склалася на працоўным рынку, гэтыя радкі асабліва актуальныя. Вакансіі ў нашым раёне ёсць, іх больш за паўсотні, але каб уладкавацца на многія, патрэбны спецыяльная кваліфікацыя ці вопыт работы. А саіскальнікамі выступаюць найперш людзі без профільнай адукацыі, прадстаўнікі прафесій, не запатрабаваных на рынку працы. Між тым, у сектары сацыяльна-працоўных адносін і занятасці супакойваюць: падабраць падыходзячы варыянт у большасці выпадкаў можна, свабодныя месцы ёсць зараз у 15 службах і арганізацыях Ушаччыны.

Па-ранейшаму актуальнымі застаюцца вакансіі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна. Так, КУСГП “Глыбачаны” запрашае на работу ветэрынарнага фельчара, галоўнага заатэхніка і заатэхніка, галоўнага ветэрынарнага ўрача, агранома; “Арэхаўна” – аператара машыннага даення, трактарыста; “Кублічы” – галоўнага агранома, галоўнага бухгалтара, юрыста; ААТ “Ільюшынскі” – галоўнага ветэрынарнага ўрача і ветэрынарнага ўрача, ветэрынарнага фельчара, заатэхніка-селекцыянера, аператара машыннага даення, начальніка вытворчага ўчастка “Ільюшына”; райветстанцыя – намесніка кіраўніка; УП “Сарочына” – аператара па ветэрынарнай апрацоўцы жывёл. Не хапае спецыялістаў медыцынскай галіне раёна – Ушацкая ЦРБ запрашае ўрачоў са спецыялізацыяй па гінекалогіі, кардыялогіі, стаматалогіі, функцыянальнай і лабараторнай дыягностыкам, загадчыкаў ФАПаў і лабарантаў з кваліфікацыяй фельчараў ці медыцынскіх сясцёр (у Старасельскі і Слабадскі ФАПы, Вялікадолецкую і Дубраўскую БСД), інструктараў па лячэбнай фізкультуры і медыцынскіх сясцёр (у фізіятэрапеўтычнае аддзяленне і яслі-сад №3 г.п.Ушачы – на час яго рамонту ў паліклініцы), санітара (у Гарбаціцкі ФАП). Ёсць вакансіі зараз у лясгасе – галоўнага інжынера, леснікоў (ва ўсіх лясніцтвах), майстра на лесасеках, майстра рамонтна-будаўнічых работ, машыніста лесанарыхтоўчай машыны, трактарыста. Санаторый “Лясныя азёры” чакае інжынера-энергетыка, медыцынскую сястру (масажыста); аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама – галоўнага бухгалтара; ПМК-66 – эканаміста, вадзіцеля пагрузчыка, машыніста бульдозера і машыніста экскаватара; ДРБУ-105 – машыніста аўтагрэйдара; прадпрыемства меліярацыйных сістэм – трактарыста, машыніста бульдозера і машыніста экскаватара. Сярод заявак, пададзеных іншымі арганізацыямі раёна, – зборшчык вырабаў з драўніны ААТ “Форэстгандаль” і сталяр ПУП “Энертранс”.

Заработная плата па ўзгаданых спецыяльнасцях вагаецца ад 265 да 700 рублёў. Атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама па нумарах 2-78-57, 5-73-51 і на афіцыйным сайце Ушацкага райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *