На Ушаччине пройдёт областная открытая выставка охотничьих собак-2017

Общество

Кожны год на Віцебшчыне праходзіць абласная адкрытая выстава паляўнічых сабак, сёлета месцам яе правядзення абраны Ушацкі раён. Ладзіцца мерапрыемства будзе ў суботу, 16 верасня, на стадыёне лясгаса. А ў цяперашні час усе жадаючыя могуць падаць заяўку на ўдзел ці задаць цікавячыя пытанні. Зрабіць гэта можна як у раённай арганізацыйнай структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, так і звязаўшыся з абласной арганізацыяй па тэлефонах (+37529) 321-79-49, 815-03-32 ці электроннай пошце boor_tatyana@mail.ru.

Выстава абяцае быць цікавай і масавай – заяўкі на ўдзел ужо падалі каля ста чалавек з розных раёнаў Віцебшчыны і нават Расіі. На мерапрыемстве таксама можна будзе зарэгістраваць сваіх сабак (пры сабе неабходна мець радаслоўную), атрымаць парады вопытных кінолагаў. Пачатак выставы ў 10 гадзін.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *