Уроки безопасности для родителей и детей. Акция МЧС «В центре внимания — дети!» в Ушачском районе

Cлужба-101 Профилактика и безопасность

У вёсцы Камень Лепельскага раёна шасцігадовы хлопчык кінуў запалку ў пустую каністру з-пад бензіну. Адбылося ўзгаранне пароў паліва, у выніку чаго дзіця атрымала апёкі 1-2 ступені твару і шыі. У Гродзенскім раёне трое дзяцей падчас дажджу схаваліся ў хляве. Там вырашылі распаліць вогнішча, кідаючы ў яго ўсё, што знаходзілася побач… На шчасце, абышлося без ахвяр, пабудова ж моцна пашкоджана агнём.

У краіне штогод рэгіструецца больш за паўмільёна выпадкаў розных траўм, з іх пятую частку атрымліваюць дзеці. За мінулы год больш за 150 тысяч маленькіх грамадзян атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, 154 загінулі, з іх на пажарах – 8. Каб зберагчы дзяцей ад траўматызму і гібелі на пажарах на працягу месяца ў рэспубліцы праходзіла прафілактычная акцыя “У цэнтры ўвагі – дзеці!”. На Ушаччыне яна была арганізавана ў тры этапы. Спачатку выратавальнікі наведалі аб’екты гандлю, дзе ўручалі пакупнікам наглядна-мастацкую прадукцыю. За першыя два тыдні верасня ва ўсіх школах супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях правялі “Урокі бяспекі” і выступілі на бацькоўскіх сходах. Завяршаецца акцыя ў цяперашні час у дашкольных установах, дзе з маленькімі ўшачанамі праводзяцца гульнявыя заняткі па тэме.

Паважаныя бацькі! Выратавальнікі ў чарговы раз нагадваюць: дзеці не павінны быць без увагі – трэба ведаць, дзе і з кім яны гуляюць, пастарайцеся максімальна заняць іх у вольны час. Дзеці павінны абавязкова ведаць, што неабходна рабіць і як правільна сябе паводзіць у выпадку ўзнікнення любой надзвычайнай сітуацыі. І, канечне, самі прытрымлівайцеся правіл бяспекі, бо дзеці ў першую чаргу бяруць прыклад з вас!

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *