Информация для тех, кто хочет стать следователем

Калейдоскоп

Навучальны год у разгары, але ўжо зараз вучням выпускных класаў варта падумаць пра выбар будучай прафесіі. Мы прапануем нераўнадушным і мэтанакіраваным маладым людзям паспрабаваць свае сілы і паступіць на следча-экспертны факультэт Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Вучоба ў дадзенай навучальнай установе мае шэраг пераваг. Курсанты забяс­печваюцца бясплатнымі харчаваннем і абмундзіраваннем, пражываннем у інтэрнаце. У час навучання яны атрымліваюць высокую стыпендыю. У Акадэміі створаны шырокія магчымасці для самаадукацыі і самарэалізацыі як у вучобе, так і ў спорце, творчасці. Навучэнцы не падлягаюць прызыву на тэрміновую вайсковую службу. Пасля заканчэння ВНУ яны атрымліваюць кваліфікацыю юрыста і забяспечваюцца абавязковым працаўладкаваннем у падраздзяленнях Следчага камітэта.

Для паступлення на следча-экспертны факультэт Акадэміі МУС запрашаюцца юнакі ва ўзросце ад 17 да 25 гадоў, якія маюць агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную або сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да абітурыентаў прад’яўляюцца даволі жорсткія патрабаванні па здароўі, таму ў абавязковым парадку яны праходзяць медыцынскую камісію. У тэрміны, устаноўленыя Міністэрствам адукацыі, абітурыенты павінны здаць цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай або рускай, а таксама замежнай мовах, грамадазнаўстве.

Больш падрабязную інфармацыю пра Акадэмію і следча-экспертны факультэт можна знайсці на сайце ўстановы: academy.mia.by ці непасрэдна ў раённым аддзеле Следчага камітэта па адрасе: г.п.Ушачы, вул.Савецкая, д.5.

С.ПЛІКАТ, начальнік следчага аддзялення раённага аддзела Следчага камітэта.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *