На вопросы читателей во время «прямой линии» ответил директор УП ЖКХ Ушачского района С.Завадский

Зваротная сувязь

Звычайна вельмі гарачая “прамая лінія” з дырэктарам камунальнай гаспадаркі раёна Станіславам Браніслававічам Завадскім прайшла адносна спакойна. А некаторыя з паступіўшых васьмі пытанняў насілі прыватны характар.

Два тэлефанаванні ад жыхароў дома нумар адзін па вуліцы Школьнай аграгарадка Вяркуды датычыліся рамонту даху і сцен дома. Па сутнасці пытанняў было два – выдзеліць вышку, каб работнікі мясцовага ўчастка ЖКГ маглі затынкаваць швы пад самым дахам двухпавярховага дома, паколькі праз іх паступае вільгаць і па сценах ідзе цвіль. “Мы напэўна адзіныя, хто пагадзіўся за ўласныя сродкі зрабіць рамонт у пад’ездзе, аднак ад прыгажосці не засталося і следу, столь зноў чорная”, – скардзіліся жыхары.Таму і другая іх просьба выцякала з першай: уключыць дом у план капітальнага рамонту на 2018 год.

Кіраўнік УП ЖКГ адказаў, што вышку абавязкова выдзеляць і зробяць бягучы рамонт, а вось тытульны спіс дамоў для капітальнага рамонту на наступны год ужо зацверджаны, зараз камісія будзе выяўляць аб’екты, патрабуючыя рамонту на 2019 год, і дом па Школьнай, 1 таксама абследуюць.

Па сутнасці было і пытанне ад жыхароў трэцяга пад’езда дома №16 па Ленінскай наконт халодных змеевікоў. Варыянтаў рашэння некалькі, будзе знойдзены самы аптымальны. Дарэчы, камунальнікі ўжо выязджалі па скарзе, таксама як і ў Слабаду Сарочынскага сельсавета, адкуль паступіла тэлефанаванне наконт працякаючай водаразборнай калонкі. Ужо падсыпалася дарога ў тупіку вуліцы Горкага, будзе прывезена яшчэ адна машына пяску, а таксама ўстаноўлены ліхтар.

Па ўсіх астатніх пытаннях станоўчых адказаў кіраўнік службы не даваў, пакуль спачатку не высветліць сітуацыі на месцы. Гэта датычылася сапсаванага агарода падчас замены трасы ў Астравенцы, адсутнасці асвятлення па Кастрычніцкай.

Паўторным было тэлефанаванне з вёскі Весніцк наконт таго, каб сіламі камунгаса была выкапана яма для смецця. Станіслаў Браніслававіч яшчэ раз патлумачыў, што яму выкапаюць, аднак спачатку жыхарам разам з сельсаветам трэба ўзгадніць месца.

Паступіў зварот наконт працякаючага даху ў інтэрнаце вёскі Градзянец, які таксама будзе правярацца. Аднак складана выявіць працяканне, калі няма дажджу, таму дырэктар камунгаса прасіў усіх жыхароў звяртацца з падобнымі скаргамі адразу. Прыемна, што не паступіла ні адной скаргі на нізкую тэмпературу ў кватэрах ці адсутнасць гарачай вады.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *