Ещё раз про самозоготовку дров

Ваш вопрос - наш ответ Зваротная сувязь

Падчас “прамой лініі” з загадчыкам сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Ушацкага райвыканкама Ірынай Леанідаўнай Літвінавай паступіла толькі адно тэлефанаванне – наконт саманарыхтоўкі дроў. Задалі пытанне жыхары вёскі Асінаўка Глыбачанскага сельсавета, якія прыгледзелі кусты на землях мясцовага сельгаспрадпрыемства.

Трэба зазначыць, што гэтае злабадзённае пытанне ўшачан, з якім яны звярталіся і да старшыні райвыканкама падчас апошняй “прамой лініі”, стала вырашацца па паведамляльным прынцыпе. Сельгаспрадпрыемствам дастаткова паведаміць у распарадчы орган пра ўчасткі, на якіх будзе весціся саманарыхтоўка драўніны. У цяперашні час такія паведамленні зарэгістравалі КУСГП “Вялікадолецкае”, ААТ “Ушацкі райаграсэрвіс”, “Агра-Селішча” і “Ільюшынскі”, працуе над дакументамі КУСГП “Глыбачаны”.

Насельніцтва звяртаецца за дазволам непасрэдна ў тое сельгаспрадпрыемства, на землях якога мяркуе весці саманарыхтоўку. У апошніх неабходна назначыць адказных асоб, якія будуць займацца гэтым пытаннем (налічаць аплату, выдаваць людзям неабходныя дакументы). На руках у чалавека, які праводзіць саманарыхтоўку, павінны быць копіі: дакументаў, якія вызначаюць правы сельгаспрадпрыемства на зямлю, зарэгістраванага паведамлення, а таксама выкапіроўка ўчастка, на якім робіцца высечка.

Паколькі нараўне з пісьмовымі зваротамі разглядаюцца і электронныя, Ірына Леанідаўна нагадала, што яны абавязкова павінны ўтрымліваць каардынаты заяўніка: адрас месца жыхарства, прозвішча, імя і імя па бацьку. Калі па адным і тым жа пытанні паступае паўторны зварот, на які заяўнік ужо атрымліваў адказ, ён пакідаецца без разгляду, аб чым пісьмова паведамляецца, а далейшая перапіска спыняецца. Законам аб зваротах грамадзян прадугледжана таксама адміністрацыйная адказнасць і кампенсацыя выдаткаў за неабгрунтаваныя скаргі і звароты.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *