Ушачане приняли участие в региональном конкурсе «100 идей для Беларуси»

В общественных организациях Образование и молодежь

Цікавых ініцыятыў ва ўшацкіх юнакоў і дзяўчат хапае. Гэта даказаў рэгіянальны этап рэс­публіканскага конкурсу “100 ідэй для Беларусі”, які прайшоў напрыканцы лістапада ў Лепелі. У не вельмі прадстаўнічай узроставай групе – працуючая моладзь – ад нашага раёна ўдзельнічала адразу дзве работы. І кожная, на думку строгага журы, была дастойная перамогі!

Без пачутых “Асцярожна: дзверы зачыняюцца. Наступны прыпынак…” мы ўжо не ўяўляем паездак у гарадскім грамадскім транспарце. Такія  інфармацыйныя аўдыазапісы дазваляюць пасажырам лепш арыентавацца і выбіраць аптымальны для выхаду час. Удасканаліць падобную сістэму прапанавала ў сваім сацыяльным праекце пад назвай “Адукацыйны маршрут” настаўніца Ушацкай школы Юлія Ягадка. На думку дзяўчыны, на шляху да кожнага прыпынку ў салоне павінна гучаць пазнавальная інфармацыя. Скажам, рухаецеся вы да вуліцы Чапаева – чаму б не ўзгадаць, што гэта быў за чалавек, чым праславіўся; а на шляху да станцыі метро “Няміга” – не даведацца, калі і кім яна пабудавана, у чым яе адметнасці? Думаецца, такая пазнавальная вандроўка прыйдзецца да спадобы многім, не толькі гасцям. Зрэшты, ажыццявіць гэтую задуму не так і цяжка: знайсці штосьці цікавае пра аб’екты на маршруце і запісаць на аўдыё.

Другі наш канкурсант – настаўнік Глыбачанскай школы Уладзімір Хамёнак – вынес на суд журы сацыяльны праект “Чалавек і кошка”, у якім прапануе арыгінальныя ідэі, каб аблегчыць жыццё бяздомнай жывёлы ў зімовы час.

Цікавыя ідэі з падрабязным планам распрацоўкі прапанавалі і іншыя ўдзельнікі рэгіянальнага этапу, але ж абысці нашу Юлію ў іх не атрымалася. Менавіта ўшачанка прадставіць рэгіён на абласным узроўні конкурсу “100 ідэй для Беларусі”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *