В Ушачском районе пройдёт благотворительная акция «Профсоюзы — детям!»

В общественных организациях

Навагодняя дабрачынная акцыя  пад такой назвай стартавала 20 снежня ў Беларусі. У гэты час прафсаюзы краіны аказваюць дабрачынную дапамогу дзецям-сіротам, а таксама дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў. Прадстаўнікі прафсаюзных арганізацый усіх узроўняў у гарадах і раёнах наведваюць сацыяльныя прытулкі, дзіцячыя дамы, школы-інтэрнаты і арганізоўваюць сапраўднае свята з сюрпрызамі і падарункамі. Не застанецца ўбаку ад мерапрыемстваў і Ушацкае раённае аб’яднанне прафсаюзаў, якое рыхтуе падарункі для дзяцей, што выхоўваюцца ў доме сямейнага тыпу ў аграгарадку Арэхаўна, а таксама наведае хворых дзетак у дзіцячым аддзяленні райбальніцы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *