Кандидаты идут в народ. Директор Витебского лесохозяйственного объединения Сергей Данилович встретился с коллективом ушачским медиков

Общество

У чацвер з раніцы ў актавую залу райбальніцы медыкі спяшаліся раней звычайнага – да рабочай планёркі была запланавана сустрэча з кандыдатам у дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання, дырэктарам Віцебскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Сяргеем Аляксандравічам Даніловічам, які балаціруецца па Ушацкай выбарчай акрузе №34. Нагадаем, што ў яе склад, акрамя нашага раёна, уваходзяць і два вялікія сельсаветы суседняга Докшыцкага – Бягомльскі і Бярэзінскі.

На пачатку сваёй прамовы С.А.Даніловіч вітаў работнікаў установы аховы здароўя як сваіх землякоў. І лічыць іх такімі ён мае ўсе падставы. Наш раён Сяргей Аляксандравіч ведае добра, бо нарадзіўся на суседняй Докшыччыне, значны перыяд прафесійнай дзейнасці, звязанай выключна з лясной гаспадаркай, працаваў і ў яшчэ адным памежным рэгіёне – узначальваў Лепельскі лясгас, з тых часоў знаёмы з многімі ўшачанамі.

Ну а асабліва цесны кантакт у кіраўніка лесагаспадарчага аб’яднання вобласці з кіраўніцтвам і актывам нашага раёна ўсталяваўся за апошнія гады, бо С.А.Даніловіч часта наведваўся на Ушаччыну па рабочых пытаннях, прадстаўляў і прадстаўляе яе інтарэсы ў абласным Савеце дэпутатаў дваццаць сёмага склікання. Аб тых станоўчых момантах, якія прынесла дэпутацкая дзейнасць Сяргея Аляксандравіча для сацыяльна-эканамічнага развіцця нашага рэгіёна, расказала яго давераная асоба, старшыня раённага Савета дэпутатаў В.М.Захарэнка. Пры падтрымцы С.А.Даніловіча, напрыклад, выдзелены значныя сродкі на капітальны рамонт тэхнікі Ушацкага лясгаса і набыццё новай, атрымана дадатковае бюджэтнае фінансаванне. Дзякуючы ініцыятыве дэпутата ў лясгасе распачаты работы па развіцці дрэваапрацоўкі. Ва ўзаемадзеянні з раённымі ўладамі вырашаны шэраг пытанняў па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый, вырабе рэкламных матэрыялаў па продажы зямельных участкаў з аўкцыёнаў.

Вольга Мікалаеўна таксама адзначыла актыўную грамадзянскую пазіцыю С.А.Даніловіча, яго ініцыятыўнасць і ўдумлівы падыход пры рабоце са зваротамі выбаршчыкаў і справядліва адзначыла, што дэпутаты аблсавета, вобразна кажучы, “не сядзяць на мяшку з грашыма”. А вось аказаць садзейнічанне ў іх накіраванні ў рэгіёны пры прыняцці рашэнняў па выкананні абласных праграм – могуць. Як і данесці прапановы і пажаданні сваіх выбаршчыкаў у адпаведныя дзяржаўныя структуры.

У гэты ж дзень у зале раённага цэнтра культуры і народнай творчасці С.А.Даніловіч правёў і яшчэ адну сустрэчу з выбаршчыкамі – работнікамі культустаноў. На яе, дарэчы, прыйшлі і некаторыя ўшачане, якія задавалі кандыдату ў дэпутаты пытанні, абмяркоўвалі асобныя моманты, звязаныя з добраўпарадкаваннем гарпасёлка.

Дзмітрый РАМАНОЎСКІ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *