Профилактика приносит пользу: за минувший год на Ушаччине уменьшилось количество пожаров

Cлужба-101

Летась на тэрыторыі нашага раёна адбылося 15 пажараў, у параўнанні з папярэднім годам іх колькасць знізілася на 3. Аб праводзімай прафілактычнай рабоце ў раёне, у тым ліку і пазаштатнымі пажарнымі інспектарамі пры сельскіх Саветах дэпутатаў, па зніжэнні надзвычайных здарэнняў ішла гаворка на пасяджэнні камісіі па падвядзенні вынікаў агляду супрацьпажарнага стану жыллёвага фонду ў населеных пунктах Ушаччыны за мінулы год.

Найбольшая колькасць пажараў у 2017-м зарэгістравана ў Жарскім і Вялікадолецкім сельсаветах – 5 і 4 выпадкі адпаведна, тут жа было і па адным загінуўшым на пажарах. Ва Ушацкім назіраецца адваротная сітуацыя: у 2016-м сельсавет трымаў сумнае лідарства па колькасці пажараў – 7, а за мінулы год на яго тэрыторыі адбыўся толькі 1. Знізілася колькасць пажараў у Сарочынскім і Глыбачанскім сельсаветах, на тым жа ўзроўні засталася ў Вяркудскім (2) і павялічылася на 1 выпадак у Кубліцкім. У 241 населеным пункце Ушаччыны, у тым ліку і непасрэдна ў гарадскім пасёлку, за год не было пажараў, а напрыклад, у Царкавішчы Вялікадолецкага сельсавета іх здарылася адразу 2.

Як адзначыў у сваім выступленні першы намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях В.А.Ганін, каб папярэдзіць узнікненне пажараў і гібель людзей на іх, на працягу ўсяго года на Ушаччыне праводзілася мэтанакіраваная прафілактычная работа. Супрацоўнікамі МНС праведзена 267 сельскіх сходаў, 148 выступленняў у працоўных калектывах, сумесна з зацікаўленымі службамі арганізавана 199 рэйдаў. На супрацьпажарную тэматыку больш 80 выступленняў праведзена на раённым радыё, больш 70 матэрыялаў апублікавана ў газеце “Патрыёт”. Сярод насельніцтва распаўсюджана 6 відаў памятак агульным тыражом 3500 экзэмпляраў. У рамках прафілактычных акцый, праведзена 371 мерапрыемства, у якіх прыняло ­ўдз­ел амаль 8900 чалавек. У дамах адзінокіх грамадзян, пажылых, інвалідаў устаноўлена 30 аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, адрамантаваны 82 печы і 15 электраправодак.

Немалую работу ў гэтым накірунку правялі і пазаштатныя пажарныя інспектары пры сельскіх выканаўчых камітэтах. Так, напрыклад, у Вяркудскім, Кубліцкім і Жарскім сельсаветах імі абследаваны практычна ўсе домаўладанні. На пасяджэнні было адзначана, што прафілактыка дае плён, старэйшынам, пазаштатным інспектарам трэба яшчэ больш актывізаваць работу ў першую чаргу з адзінокімі і адзінокапражываючымі людзьмі, інвалідамі, сем’ямі, якія выхоўваюць дзяцей.

Па выніках прайшоўшага года ў аглядзе супрацьпажарнага стану жыллёвага фонду і абучэнні насельніцтва мерам пажарнай бяспекі першае месца прысуджана аглядавай камісіі Глыбачанскага, другое – Сарочынскага, трэцяе – Ушацкага сельсаветаў.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *