Чего ждать от нынешней весны и прогнозируется ли на Ушаччине паводок?

Cлужба-101

Па назіраннях мінулых гадоў, аналізе сітуацыі і прагнозаў, сёлета на тэрыторыі раёна чакаецца адносна спрыяльная паводкавая сітуацыя. У выніку выпадзення ападкаў утварыліся запасы вады ніжэй узроўню сярэдніх шматгадовых значэнняў, а таўшчыня лёду на вадаёмах раёна складае 10-15 см. Згодна прагнозаў “Белгідраметэацэнтра”, тэмпература паветра ў першай палове сакавіка будзе вагацца ад мінус 5 да плюс 5 градусаў.

За апошнія 40 гадоў на Ушаччыне паводкавай сітуацыі не назіралася. Былі нязначныя падтапленні талай вадой асобных будынкаў і пабудоў грамадзян у гарпасёлку і некаторых сельскіх населеных пунктах, якія ўзнікалі з-за адсутнасці ці непраходнасці сцёкавых каналаў.

На мінулым тыдні ў райвыканкаме прайшло пасяджэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях па пытанні падрыхтоўкі раённых службаў да ліквідацыі наступстваў раставання снегу, зацверджаны план мерапрыемстваў па забеспячэнні безаварыйнага пропуску вясенняй паводкі 2018 года. І хоць сітуацыя пад кантролем і няма падстаў для хвалявання, насельніцтву ўсё ж варта клапаціцца пра сваю бяспеку: ачысціць двары і водаспускі ад снегу, перанесці са склепа ці падвала прадукты харчавання. У перыяд талых вод і некалькі тыдняў пасля яго не рэкамендуецца піць сырую ваду з калодзежа з-за магчымага знаходжання ў ёй бактэрый. І, канечне, у гэты час трэба адмовіцца ад прагулак паблізу вадаёмаў, сачыць за сваімі дзецьмі. Калі бачыце, што не можаце самастойна справіцца з сітуацыяй, тэлефануйце выратавальнікам па нумарах 101 і 112.

Д.ЛЁЛЯ, намеснік начальніка Ушацкага РАНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *